Іван Емяльянавіч Каленікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Емяльянавіч Каленікаў
Дата нараджэння 19 лістапада 1912(1912-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1969(1969-08-14) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19331957
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Часць 55-я гвардзейская танкавая брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі» Czechoslovak War Cross 1939–1945
Сувязі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Емяльянавіч Каленікаў (19121969) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Каленікаў нарадзіўся 12 лістапада 1912 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзесяці класаў працаваў кацельшчыкам на заводзе. У 1933 годзе Каленікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах, у верасні 1942 года быў цяжка паранены. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Іван Каленікаў быў намеснікам камандзіра 55-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га гвардзейскага танкавага корпуса  (руск.) 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.). Вызначыўся падчас вызвалення Кіева[1].

У перыяд з 4 па 7 лістапада Каленікаў кіраваў перадавым атрадам брыгады, які перарэзаў шашу Кіеў—Жытомір, з-за чаго нямецкія войскі страцілі шлях для адступлення. У тых баях атрад знішчыў каля 300 салдат і афіцэраў і ўзяў у палон яшчэ каля 500. Потым, калі брыгада дзейнічала ў нямецкім тыле, Каленікаў умела кіраваў яе падраздзяленнямі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі маёр Іван Каленікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].

У 1944 годзе Каленікаў скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў  (руск.), пасля чаго працягнуў удзел у баях. Паля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Рызе, працаваў дыспетчарам на адным з заводаў. Памёр 14 жніўня 1969 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Ваенным крыжам Чэхаславакіі  (руск.) і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.