Іван Емяльянавіч Новаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Емяльянавіч Новаш
Дата нараджэння 18 (30) кастрычніка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэрапія, фтызіятрыя[d], гематалогія і кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1938)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Емяльянавіч Новаш (1891 — ?) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1938), дацэнт (1946). Заслужаны ўрач БССР (1949)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам туберкулёзнага дыспансера, інспектарам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, ардынатарам тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асістэнтам кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута[1].

У гады вайны — тэрапеўт медыка-санітарнага батальёна, начальнік тэрапеўтычных аддзяленняў палявога перасоўнага шпіталя, эвакашпіталя[1].

З 1946 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і кафедры шпітальнай тэрапіі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уводзіны ў клініку ўнутраных хвароб : агульная методыка даследавання хворага / І. Е. Новаш. — Мінск, 1935

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]