Перайсці да зместу

Іван Нічыпаравіч Залатарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Залатарэнка)
Іван Нічыпаравіч Залатарэнка
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1655(1655-10-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне Наказны гетман Войска Запарожскага (16541655)
Камандаваў корсунскім (1652) і нежынскім (16521655 палкамі
Бітвы/войны Бітва пад Батогам, аблога Смаленска, 1654 і інш.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Залатарэнка (? — 17 кастрычніка 1655, Стары Быхаў) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).

У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).

З асобай гетмана таксама звязана першае пісьмовае ўжыванне тэрміна «Беларусія» ў лісце да маскоўскага цара ад 29 верасня 1654 года[1].

Зноскі

  1. Латышонак Алег. Нацыянальнасьць — Беларус. — Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 244. — ISBN 978-83-60456-06-4.