Іван Іванавіч Замоцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Замоцін)
Іван Іванавіч Замоцін
Дата нараджэння 1 лістапада 1873(1873-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1942(1942-05-25) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Замоцін (1 лістапада 1873, Крыуліна, цяпер Цвярская вобласць, Расія25 мая 1942, Горкі, цяпер Расія) — беларускі і расійскі літаратуразнавец. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Крыуліна Бежацкага павета Цвярской губерні.

У 1893 годзе скончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію, у 1897 годзе Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут.

Пачаў працу ў гімназіях Санк-Пецярбурга і Варшавы. У 1904 годзе атрымлівае вучоную ступень магістра. У тым жа годзе ён становіцца прыват-дацэнтам Імператарскага Варшаўскага, а потым Пецярбургскага ўніверсітэтаў. З 1908 года прафесар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта, у 1917 годзе ўніверсітэт пераназваны ў Данскі ўніверсітэт.

Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Злева направа сядзяць: У. Чаржынскі, А. Гурло, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Колас, І. Замоцін, С. Некрашэвіч. Стаяць: М. Байкоў, Я. Пушча, В. Мачульскі.

З 1922 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску. За два гады дасканала вывучыў беларускую мову. Адзін з пачынальнікаў беларускага літаратуразнаўства XX стагоддзя. Першы загадчык кафедры беларускай літаратуры і этналогіі БДУ. Адначасова з 1925 года працаваў у Інбелкульце, з 1929 года ў БелАН. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). У 1931—1933 гадах дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. З 1931 года прафесар Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Складальнік і рэдактар выданняў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Паўлюка Труса, Цёткі і інш.

Арыштаваны ДПУ БССР 4 красавіка 1938 года па адрасе: вул. Савецкая, д. 19, кв. 3. 5 жніўня 1939 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да зняволення ў лагерах тэрмінам на 8 гадоў. Знаходзіўся ў Комі АССР. Памёр 25 траўня 1942 года ў турэмным шпіталі ў Горкім.

Іван Замоцін, здымак з крымінальнай справы.

Пасмяротна рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 18 красавіка 1956 года. Асабовая справа № 5890-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі рускай літаратуры XVIII—XX стст. Найбольш значныя працы прысвечаны рускаму рамантызму 1820—1830-х гадоў ва ўзаемасувязі з заходнееўрапейскай літаратурай, станаўленню рэалістычнага метаду ў рускай літаратуры 1840—1860-х гадоў (творчасць Вісарыёна Бялінскага, Мікалая Чарнышэўскага, Івана Тургенева, Фёдара Дастаеўскага, Льва Талстога)[1]. Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры пачатку XX ст.: «Пуціны беларускай літаратуры (Якуб Колас — „Новая зямля“)» (1924), «Паэма Якуба Коласа „Сымон-музыка“ як аўтахарактарыстыка» (1924), «Беларуская драматургія, ч. I — Драматычныя творы Я. Купалы» (1927), «М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс» (1927) і інш[2].

Працуючы выкладчыкам ВНУ, Замоцін распрацоўваў пытанні методыкі вывучэння беларускай літаратуры ў новай школе. Сярод настаўнікаў-філолагаў асабліва папулярнымі былі два выпускі ягоных метадычных нарысаў «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (1927—1928)[2].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ранние романтические веяния в русской литературе. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1900. - 115 с.
  • Три романтических мотива в произведениях Гоголя. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1902. - 24 с.
  • "Голубой цветок" в поэзии Жуковского: к истории романтических мотивов в русской литературе. Львов: Галицко-рус. матица, 1902. - 16 с.
  • Романтизм двадцатых годов XIX стол. в русской литературе. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1903, 1908 (2 тт.).
  • Предрассветные тени: к характеристике общественных мотивов в произведениях А.П. Чехова. Киев: типо-лит. Имп. ун-та, 1904. - 49 с.
  • Значение романтизма двадцатых годов XIX столетия в истории русской литературы и общественности. Казань: тип. Имп. ун-та, 1904. - 15 с.
  • Литературные эпохи XIX-го столетия. Очерки по истории русской литературы. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1906. - 153 с.
  • Романтический идеализм в русском обществе и литературе 20-30-х годов XIX столетия. Санкт-Петербург: тип. М.А. Александрова, 1907. - 431 с.
  • Чувство природы и жизни и его понимание в русской художественной литературе XIX столетия. Варшава: Варшавского учебного округа, 1910. - 14 с.
  • А.П. Чехов и русская общественность: к пятидесятилетию со дня рождения А.П. Чехова. Варшава: Варшавского учебного округа, 1910. - 52 с.
  • Сороковые и шестидесятые годы. Очерки по истории рус. лит. XIX ст. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1911. - 474 с.
  • Две стихии в литературной и общественной деятельности М.В. Ломоносова. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1911. - 18 с.
  • Л.Н. Толстой в его письмах. Варшава, 1912. - 31 с.
  • Из истории русской журналистики сороковых годов: "Маяк" и его общественная и литературная программа. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1912. - 39 с.
  • Ф.М. Достоевский в русской критике. Ч. 1: 1846-1881. Варшава: тип. окр. штаба, 1913. - 334 с.
  • М.Ю. Лермонтов: Мотивы идеалистического строительства жизни. Варшава: тип. Варшавского учебного округа, 1914. - 154 с.
  • История новой русской литературы XIX столетия (от 20-х до 40-х гг.). Варшава, 1915. - 464 с.
  • Проблемы жизни в творчестве Достоевского: к 35-летию со дня кончины писателя. Птг., 1916. - 47 с.
  • Некрасов-художник (К истории демократизации русского художественного стиля). Минск, 1923. - 14 с.
  • Накануне Островского: Русская драматургия 20-40 гг. Минск: Белтрестпечать, 1923. - 20 с.
  • На переломе [Схема литературных исканий к XIX-н. XX вв.]. Минск, 1927. - 21 с.
  • Расійская літаратура эпохі распаду прыгоннай гаспадаркі і развіцця прамысловага капіталізму (XIX ― пач. XX стагодз.): праграма-канспект і заданні. Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. - 58 с.
  • Творчы шлях А.С. Серафімовіча. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1933. - 14 с.
  • А.С. Пушкин. Очерк жизни и творчества. Мн.: Изд-во АН БССР, 1937. - 226 с.
  • Творы: літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. - 333 с.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На будынку Беларускага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску ўстаноўлена памятная дошка ў гонар Івана Замоціна.

Зноскі

  1. Памяці вучонага. Замоцін Іван Іванавіч. nasb.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 28-8-2019. Праверана 28-8-2019.
  2. а б Замоцін Іван Іванавіч. elib.bspu.by. Архівавана з першакрыніцы 28-8-2019. Праверана 28-8-2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]