Іван Зігфрыдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Зігфрыдэн)
Іван Зігфрыдан
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Віцебск, Полацк
Архітэктурны стыль барока і класіцызм
Горадабудаўнічыя праекты Полацк

Іван (Іаган) Зігфрыдан — беларускі архітэктар XVIII стагоддзя. З 1772 года губернскі архітэктар  (руск.) Полацкай, з 1796 Віцебскай, з 1799 года Беларускай губерняў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго творчасць была пераходнай ад барока да класіцызму. Асноўныя работы: палац віцэ-губернатара і дом каменданта ў Віцебску (абодва 1780; не захаваліся); у Полацку — комплекс жылых і адміністрацыйных будынкаў на галоўнай плошчы (17831786) і план-чарцёж горада (1793). Яго тыпавыя праекты казённых дамоў (суд, магістрат, магазіны) у 17801795 сфарміравалі ансамблі цэнтраў Дрысы (цяпер г. Верхнядзвінск), Рэжыцы (цяпер г. Рэзэкнэ, Латвія), Гарадка і інш. Пабудовы, створаныя ім, вылучаюцца манументальнасцю і рацыянальнасцю планіровачных вырашэнняў.

Горадабудаўнічыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Полацк. Праект перапланіроўкі 1793 г. Архітэктар І. Зігфрыдан

У 17761784 гадах галоўная плошча Полацка была забудаваная жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекту I. Зігфрыдана[1].

Асобныя пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 528. — 702 с. — 9500 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]