Іван Каятанавіч Бардзілоўскі
Выгляд
| Іван Каятанавіч Бардзілоўскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1852 |
| Дата смерці | 13 (26) снежня 1903 (51 год) |
| Месца смерці | |
| Дзеці | Яўген Іванавіч Бардзілоўскі[d] |
| Род дзейнасці | батанік |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Іван Каятанавіч Бардзілоўскі (8 (20) кастрычніка 1852 — 13 (26) снежня 1903, Кіеў) — расійскі прыродазнавец, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў в. Лучыцы на Мазыршчыне. У 1883 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт, у якім з 1884 года i да канца жыцця працаваў спачатку лабарантам, потым хавальнікам батанічнага кабінета. Актыўна ўдзельнічаў у працы Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды, правадзейным членам якога быў з 1886 года. Яшчэ студэнтам 3-га курса падрыхтаваў працу «Спосаб развіцця ягадных i мясістых пладоў», якая была станоўча ацэнена прафесарам І. В. Баранецкім. Даследаваў развіццё некалькіх відаў раслін. Падрыхтаваў да выдання рукапіс працы вядомага батаніка І. Ф. Шмальгаўзена «Флора Паўднёва-Заходняй Расіі» (1886).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць XX ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бардзілоўскі Іван Каятанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»