Іван Кублаханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Кублаханаў
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1994
Дата першай публікацыі 1994

«Іван Кублаханаў» (руск.: Иван Кублаханов) — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісанае ў 1994 годзе[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку апавядання чытач не разумее, ад асобы каго вядзецца аповед. Герой знаходзіцца ў нейкім незразумелым дзіўным прасторы. І толькі праз некаторы час становіцца ясна, што героем з'яўляецца чалавечы эмбрыён, апісваюцца яго фізічныя і эмацыйныя пераўтварэнні[2].

Тэма сну з'яўляецца цэнтральнай у апавяданні. Пры гэтым пад сном маецца на ўвазе фізічнае няспанне, а падчас фізічнага сну герой знаходзіцца ў сапраўднай рэальнасці[3]. Усё жыццё галоўнага героя з моманту зачацця і да моманту смерці апісваецца як чарада гэтых двух рэальнасцяў. Якая-небудзь прастора, якая фізічна адчуваецца, у апавяданні адсутнічае[4].

Аўтар падштурхоўвае чытача паразважаць над прыродай свядомасці[2]. Праўдзівая рэальнасць з'яўляецца для героя апавядання зыходнай, там ён не мае імя і характарыстык. У рэальнасці чалавечай персанаж прымае аблічча Івана Кублаханава. Іншыя людзі з'яўляюцца толькі ў чалавечай рэальнасці, у рэальнасці праўдзівай персанаж самотны[4]. Чалавечая рэальнасць трактуецца як жахлівы сон, ад якога неабходна прачнуцца. Пасля абуджэння ад сну (смерці), апынуўшыся ў сапраўднай рэальнасці, герой забывае, што калісьці быў Іванам Кублаханавым.

Прозвішча героя апавядання адсылае да паэмы С. Т. Колрыджа «Кубла-хан». Ідэалогія апавядання грунтуецца на ўсходніх вучэннях, у прыватнасці, на ідэях будызма[2]. Аўтар звяртаецца да ідэі аб ілюзорнасці існавання і пра існаванне душы ў мностве цялесных пераўвасабленняў. Апавяданне таксама грунтуецца на індыйскім міфе пра Брахму і стварэнне Сусвету. Брахма спіць на залатым яйку, з якога Сусвет зараджаецца, калі ён прачынаецца, і згасае, калі ён засынае[5].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне было ўпершыню апублікавана ў 1994 годзе ў першым нумары мінскага часопіса «Фантакрим-МЕГА». Па-за перыёдыкі ўпершыню з'явіўся ў 1996 годзе ў томе «Бубен Ніжняга свету» збору твораў Пялевіна[1].

Зноскі

  1. а б Сергей Некрасов Виктор Пелевин: опыт библиографии
  2. а б в Горбунова Г. З. Инобытие в произведениях В. Пелевина(недаступная спасылка). Карагандинский государственный университет им. Е. А. Букетова
  3. Фокина К. И. Основные мотивы дискурса Рассказов В.О. Пелевина "Тарзанка" и "Иван Кублаханов"(недаступная спасылка) // Язык. Культура. Личность. Выпуск 5. Материалы межвузовской научной конференции молодых ученых. Самара, 20 декабря 2018 г.
  4. а б Фокина К.И. Языковые средства создания художественного пространства в рассказах В.О. Пелевина / К.И. Фокина // Язык и репрезентация культурных кодов. VIII Всероссийская с международным участием научная конференция молодых ученых. (Самара, 11 мая 2018 г.). Материалы и доклады Часть II. / М-во образования и науки Рос. Федерации; Самар. нац. исслед. ун-т им. С. П. Королева (Самар. ун-т), под общ. ред.: А.А. Безруковой – Самара: изд-во «Инсома-пресс», 2018. – С. 45-47.
  5. Русская словесность, Выпуски 1-8. Изд-во "Школа-Пресс", 2003.