Іван Кузьміч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Кузьміч Казлоў
Нараджэнне 5 снежня 1910(1910-12-05)
Смерць 12 кастрычніка 1969(1969-10-12) (58 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Іва́н Кузьмі́ч Казло́ў (5 снежня 1910, в. Краснае Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці — 12 кастрычніка 1969) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Камвуз імя Леніна (1933), рабфак БДУ (1935), ВПШ пры ЦК УКП(б) (1948). Член КПСС з 1931 года.

У 19291930 гадах справавод нарсуда Плешчаніцкага раёна. У 1930 г. кіраўнік спраў Плешчаніцкага РК КП(б)Б.

З 1931 года намеснік загадчыка аддзела масавай работы рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».

У 19321934 гадах сакратар Глускага РК ЛКСМБ, У 19341936 гадах інспектар Наркамасветы Беларусі.

З лютага 1936 года загадчык аддзела палітвучобы Сталінскага РК ЛКСМБ (г. Мінск).

У 19371939 гадах інспектар па ўліку і планаванні Інстытута фізкультуры г. Мінска.

У 19391940 гадах інструктар аргінструктарскага аддзела, намеснік загадчыка, загадчык аддзела прапаганды и агітацыі Кагановіцкага РК КП(б)Б г. Мінска. З сакавіка 1940 года інструктар аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б.

У лістападзе 1941 года накіраваны ў Омскую вобласць, дзе займаў пасаду начальніка палітаддзела Круцінскай МТС, а затым намесніка начальніка палітсектара Омскай вобласці.

У 19431945 гадах загадчык сектара друку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б; у 19451948 гадах лектар ЦК КП(б)Б; у 1948—1950 гадах загадчык сектара агітацыйна-масавай і культурна-асветнай работы аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б; у 1950—1951 гадах намеснік начальніка палітсектара Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.

З 1951 года займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР; у 1953 годзе начальнік Галоўнага ўпраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР; са снежня 1953 года першы сакратар Мсціслаўскага РК КПБ; у 19561958 гадах намеснік загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК КПБ.

З чэрвеня 1958 года старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі.

З сакавіка 1961 года — кіраўнік спраў Савета Міністраў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19551969). Член Рэвізійнай камісіі КПБ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БСЭ, третье издание 1969—1978, в 30 томах, т.12