Іван Кузьміч Хурс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Кузьміч Хурс
Дата нараджэння 29 верасня 1922(1922-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2002(2002-12-28) (80 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль Жукава медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Севастопаля» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» медаль «За бездакорную службу»
Дзяржаўная прэмія СССР

Іва́н Кузьмі́ч Хурс (29 верасня 1922, в. Клятное, Пухавіцкі раён — 28 снежня 2002, Масква) — военачальнік, віцэ-адмірал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 верасня 1922 года ў вёсцы Клетнае Дубраўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы (Амяльнянская сярэдняя) паступіў у педагагічнае вучылішча, скончыўшы два курсы. У 1939 годзе паступае і ў 1942 годзе заканчвае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ.

Пасля выпуску накіроўваецца на Чарнаморскі флот, дзе выконвае абавязкі камандзіра катара, а затым — дывізіённага артылерыста.

Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У прадстаўленні аб узнагароджанні старшага лейтэнанта Хурса ордэнам Айчыннай вайны І ступені, якое падпісаў камандзір 17-га асобнага дывізіёна тральшчыкаў, капітан-лейтэнант Іваноў, гаворыцца:

«Камандзір 602-га тральшчыка старшы лейтэнант Хурс Іван Кузьміч за час знаходжання ў дывізіёне тральшчыкаў паказаў сябе выключна дысцыплінаваным і патрабавальным афіцэрам. Клапатлівы, ветлівы, камунікатыўны з таварышамі і карэктны з падначаленымі, у выніку чаго сярод асабовага складу карабля і дывізіёна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай.
Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы на караблі Хурс у кароткі тэрмін (8 дзён) здолеў прыняць ад ВМФ ЗША тральшчык № 100, цяпер 602-і ў склад ВМФ СССР. У выключна складаных метэаралагічных умовах дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву і ўмелай працы асабовага складу карабель быў прыведзены на асобную ваенна-марскую базу без аварый і паломак.
З прыходам на базу судна было накіравана на баявое траленне праліва Лаперуза ад варожых мін. І тут дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра карабля экіпаж тральшчыка да 15 лістапада 1945 года вытраліў і расстраляў 43 міны праціўніка і правёў 32 караблі з найкаштоўнейшымі грузамі...».

У 1946 годзе Іван Кузьміч Хурс быў прызначаны начальнікам штаба дывізіёна, а затым камандзірам дывізіёна тральшчыкаў Ціхаакіянскага флоту. У 1951 годзе ён скончыў аддзяленне разведкі Вышэйшых акадэмічных курсаў, і з 1952 года Іван Кузьміч — афіцэр, старшы афіцэр, начальнік разведкі ВМФ СССР.

У 1959 годзе ён скончыў Ваенна-марскую акадэмію. У 1963—1971 гг. і ў 1973—1978 гг. — намеснік начальніка разведкі ВМФ, а ў 1971—1973 гг. — начальнік разведкі Чарнаморскага флоту. У 1978 — 1987 гадах — начальнік Разведупраўлення Галоўнага штаба ВМФ — намеснік начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы.

У 1987 годзе віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс сышоў у адстаўку.

Віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс памёр 28 снежня 2002 года ў Маскве.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ст., медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]