Іван Кушлейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Кушлейка
Род дзейнасці: дзяржаўны служачы

Іван Кушлейка — дзяк гаспадарскі за часам вял.кн. Казіміра Ягелончыка.

Пачаў служыць дзякам Канцылярыі ў 1440—1443 гады, бо ў запісах Кнігі данін Казіміра імя Кушлейкі сустракаецца побач Даўгерда, пісара пэўна вядомага часу дзейнасці[1]. Колькасць запісаў пазначаных яго імем сведчыць пра падрыхтоўку ім асноўнай часткі вялікакняскіх дакументаў таго часу. Кушлейка адзін з тых пісараў, што прынеслі ў Канцылярыю адметныя традыцыі «рускага» фармуляру дакумента, іх элементы захаваліся ў пазнейшым лацінскім фармуляры.[2] Згадваецца як служачы Канцылярыі да 1460 года.

Трымаў «сяльцо» ў Новым Месце, напэўна, у Менскім павеце. Ад вял.кн. Казіміра за службу атрымаў да свайго сяла пяць «чалавек», пазней нададзены «людзі» Пяцезкія і «зямля» Гаўрасоўшчы Украеўшчы, напэўна, усё ў Менскім павеце.[3] Таксама меў «людзей» у Жамойці.

Зноскі

  1. Груша А. Ваколіцы… С. 68.
  2. Груша А. Ваколіцы… С. 69.
  3. Груша А. Ваколіцы… С. 69.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Груша А. I. Ваколіцы Менска і іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць : (да 945-годдзя Мінска): зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша. — Мінск, 2012. — С. 50-89.