Іван Кірылавіч Варапаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Кірылавіч Варапаеў
Дата нараджэння 7 красавіка 1905(1905-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1959(1959-11-11) (54 гады)
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19251950
Званне
гвардыі генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Іван Кірылавіч Варапаеў на Вікісховішчы

Іван Кірылавіч Варапаеў (7 красавіка 1905, в. Трубільня, Краснапольскі раён — 11 лістапада 1959, г. Каломна Маскоўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза, камандуючы артылерыяй 4-га гвардзейскага стралковага корпуса 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-маёр артылерыі[1]. Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. З 1924 працаваў на заводах Гомеля.

У Чырвонай Арміі з 1927 года[1]. У 1934 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу артылерыі, служыў на розных камандных пасадах.

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1937—1938 гадоў), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінскай вайны (1939—1940 гадоў)[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі[1].

Камандаваў артылерыйскім палком, артылерыяй дывізіяй, корпусам.

Варапаеў І. К. вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў(руск.) бел. артылерыйскім агнём забяспечыў пераправу злучэнняў корпуса, асабіста кіраваў пераправай артылерыі. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса знішчыла 106 варожых танкаў і самаходных гармат, 172 гармат і мінамётаў[1].

Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 28 жніўня 1944 г. № 1142 палкоўніку Варапаеву І. К. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр артылерыі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 года за ўмелае і паспяховае камандаванне артылерыяй стралковага корпуса, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі генерал-маёру артылерыі Варапаеву Івану Кірылавіча было прысвоена званне героя Савецкага Саюза (№ 3113).

Пасля вайны Варапаеў І. К. працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1946 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1946 да 1948 году служыў намеснікам начальніка Вышэйшай афіцэрскай штабной школы ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласці. З 1948 года — камандуючы артылерыяй стралковага корпуса ў горадзе Ціраспалі Адэскай ваеннай акругі.

У 1950 году гвардыі генерал-маёр артылерыі Варапаеў І. К. быў звольнены ў запас па хваробе[1].

Пасля смерці, якая рушыла 11 лістапада 1959 года, пахаваны ў Каломне на вайсковых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева», «Белпошта». 2005.
  • На магіле Героя Савецкага Саюза І. К. Варапаева ўсталяваны помнік ад Міністэрства абароны СССР.
  • Бюст гвардыі генерал-маёра артылерыі І. К. Варапаева усталяваны ў Каломне ў Мемарыяльным парку на Алеі памяці каломенцаў.
  • Імя І. К. Варапаева прысвоена Клясінскай васьмігадовай школе; яго імем названа вуліца ў п. Краснаполле.
  • Імем І. К. Варапаева названа вуліца ў г. Уладзівасток.
  • У 2005 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовае абарачэнне мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Воропаев Иван Кириллович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза — могилевчане — Минск, 1965.
  • Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Том 1. — М.: Воениз., 1987.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990. — С. 115. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Кірылавіч Варапаеў на сайце «Героі краіны»