Іван Лазаравіч Крупскі
Іван Лазаравіч Крупскі | |
---|---|
Род дзейнасці | трактарыст |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1987 (61 год) |
Месца смерці | |
Узнагароды і прэміі |
Іван Лазарэвіч Крупскі (25 кастрычніка 1926, в. Першыно Горацкага раёна — 13 снежня 1987, в. Боркі Бараўскога раёна Кустанайскай вобласці) — Герой Сацыялістычнай Працы (1957).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1938—1941 гадах працаваў у сяльгасартэлі «Першамайскі» Горацкага раёна. З 1944 па 1947 год служыў у Савецкай Арміі. Вызначыўся ў баях за горад Голдап (цяпер Польшча) і 21 кастрычніка 1944 года быў паранены. Быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
У 1948—1954 гадах — трактарыст-камбайнер Горскай МТС Горацкага раёна. У 1955 годзе прыехаў у Казахстан на асваенне цаліны і стаў працаваць трактарыстам у саўгасе «Баркоўскі». У першы ж год на трактары ДТ-54 узараў 915 гектараў цаліны. Увесну 1956 году выканаў заданне на 156 працэнтаў. Калі паспеў ураджай, ён пачаў працаваць камбайнёрам сцэпам двух камбайнаў і намалаціў 18 тысяч цэнтнераў збожжа. Восенню 1956 году зноў сеў за руль трактара і стаў падымаць зябліва. І тут сістэматычна перавыконваў зменныя заданні. Гэтыя паказчыкі былі найлепшымі на казахстанскай цаліне. Адзін з першых цаліннікаў Казахстана, каму 11 студзеня 1957 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
У наступныя гады працягваў працаваць у саўгасе «Баркоўскі». Яго імя неаднаразова заносілася на Дошку гонару саўгаса. Абіраўся членам Кустанайскай абкама кампартыі Казахстана. Памёр у 1983 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крупский Иван Лазаревиіч // Герои Социалистического Труда — казахстанцы.- Алма-Ата: 1970. Т. 3. С. 175—176.
- Ліўшыц, У. М. Гонар і слава Горацкай зямлі. У 3-х кнігах. Кніга 3. Героі Сацыялістычнай Працы, заслужаныя работнікі народнай гаспадаркі, культуры, мастакі і пісьменнікі художники.-Горкі: С. 13
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крупский Иван Лазаревич. Сайт Героі краіны. http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=24998
- Беларускі партал у Казахстане. Цаліна. http://belarus.kz/svyata_prilety/cjelina
- Ліўшыц, Уладзімір. Героямі сталі на цаліне http://www.gorkiv.by/?p=41716 Архівавана 26 кастрычніка 2018.
- Целина // Беларускі партал у Казахстане [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.belarus.kz/kultura/cjelina.