Іван Лаўрэнцьевіч Кандакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Лаўрэнцьевіч Кандакоў
Kondakov, Ivan Lavrent'evich.jpg
Дата нараджэння

8 кастрычніка 1857(1857-10-08)

Месца нараджэння

Вілюйск, Гарадское пасяленне горад Вілюйск[d], Вілюйскі ўлус[d], Якуцкая АССР, РСФСР[1]

Дата смерці

14 кастрычніка 1931(1931-10-14)[2] (74 гады)

Месца пахавання

Q16411337?

Грамадзянства

Flag of Estonia.svg Эстонія

Род дзейнасці

хімік

Навуковая сфера

хімія

Месца працы

Тартускі ўніверсітэт

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт


Іван Лаўрэнцьевіч Кандакоў (8 кастрычніка 1857, Вілюйск, Якуцкая вобласць14 кастрычніка 1931) — рускі хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і казачага пяцідзясятніка, які выйшаў у адстаўку як гандлёвы казак, назапасіў грошы і змог даць сваім васьмярым сынам адукацыя, у тым ліку чацвярым — найвысокае. Пасля сканчэння Вілюйскага прыходскага вучылішча і Краснаярскай мужчынскай гімназіі, І. Л. Кандакоў у 1880 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка?матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе з трэцяга курса пачаткаў працаваць у вядомага хіміка А. М. Бутлерава.

Па?сканчэнні ўніверсітэта ў 1884 годзе І. Л. Кандакоў быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўвання да прафесарскага звання лабарантам. У 1886 годзе прызначаны штатным лабарантам пры кафедры хіміі Варшаўскага ўніверсітэта. У перыяд 1886–1895 гадоў ён выкладаў на кафедры фізіялогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

У снежні 1894 года ў Пецярбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на ступень магістра хіміі па тэме «Пра сінтэз пад уплывам хлорыстага цынку ў шэрагу тлушчавых злучэнняў».

У 1895 годзе прызначаны экстраардынарным прафесарам фармацыі Юр'еўскага (Дэрпцкага) універсітэта, з 1898 года — ардынарны прафесар.

У 1899 годзе ён адкрыў каталітычную полімерызацыю дыметылбутадыену ў сінтэтычнае каучуко-падобнае рэчыва. Даследаванні Івана Лаўрэнцьевіча ляглі ў грунт спосабу атрыманні сінтэтычнага каўчука ў Германіі у час Першай сусветнай вайны.

У 1921 годзе чытаў лекцыі ў Сарбоне, потым працаваў у Пражскім універсітэце, працягваючы навуковыя даследаванні па сінтэтычным каўчуку.

Перыяд жыцця І. Л. Кандакова ў 1921—1931 гады даследчыкі ўмоўна завуць «элваскім»; І. Л. Кандакоў меў летні дом у Элве, куды прыязджаў у свабодны ад навучальнай працы час і на летнія вакацыі. Пахаваны на Элваскіх могілках (Эстонія).

У 1957 годзе ў сувязі з 100-годдзем з дня нараджэння І. Л. Кандакова на доме ў Элве, дзе ён жыў, была адкрыта мемарыяльная дошка, у 1959 годзе на яго магіле ўсталяваны помнік, а ў 1977 годзе ў фае Тартускага ўніверсітэта з'явіўся барэльеф навукоўца.

Зноскі

  1. Кондаков Иван Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Кондаков Иван Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]