Іван Макаравіч Ільюшын
Іван Макаравіч Ільюшын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | Платон Саевіч | ||||||
Пераемнік | ? | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1903 |
||||||
Смерць |
5 кастрычніка 1997 (94 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | навуковец, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Іва́н Мака́равіч Ілью́шын (18 чэрвеня (1 ліпеня) 1903, в. Прокшанічы Магілёўскага павета (цяпер Магілёўскі раён) — 5 кастрычніка 1997, Мінск) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР (1951—1961). Член-карэспандэнт АН БССР (1950).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля рэвалюцыі вучыўся ў школе 1 ступені, скончыў педагагічны тэхнікум, а пасля службы ў Чырвонай Арміі атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ім. У. І. Леніна.
У 1932—1937 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі (з 1935 — Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права) АН БССР, адначасова выкладаў у ВНУ Мінска.
У 1937—1941 гадах — загадчык кафедры Беларускага інстытута фізічнай культуры і загадчык кафедры БДУ.
У 1941—1943 гадах — дацэнт, загадчык кафедры Ташкенцкага фінансава-эканамічнага інстытута, адначасова загадчык аддзела бухарскага абкама КП Узбекістана.
У 1943—1944 гадах — намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ, у 1944—1946 — галоўны рэдактар часопіса «Бальшавік Беларусі».
У 1944—1947 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1947—1951 гадах — дырэктар адроджанага Інстытута філасофіі і права АН БССР, галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1950 абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.
У 1951—1961 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР.
У 1962—1975 гадах — загадчык кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута.
Член ЦК КПБ (1952—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1963). Доўгі час з’яўляўся старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага таварыства дружбы з ГДР.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
І. М. Ільюшын узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі СССР, ганаровымі граматамі і граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Урад ГДР узнагародзіў яго медалём «За заслугі перад ГДР».
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар каля 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
- Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (сум. з С. Я. Вольфсоном).
- Аб некаторых пытаннях гісторыі грамадскай думкі Беларусі // Бальшавік Беларусі, 1948, № 6.
- Народное образование в Белорусской ССР. Народное образование в Белорусской ССР. — Минск : Учпедгиз БССР, 1961. — 438 с. (сум. з С. А. Умрейко).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ильюшин Иван Макарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 257. — 737 с.
- Ілью́шын Іван Макаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 346. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Макаравіч Ільюшын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДУ
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выкладчыкі БДУФК
- Выкладчыкі БДУІР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Міністры асветы БССР
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Намеснікі Старшыні СНК БССР