Іван Мацвеевіч Старавойтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мацвеевіч Старавойтаў
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1903(1903-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2002(2002-05-24) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера акушэрства і гінекалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1958)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Максім Львовіч Выдрын
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Іван Мацвеевіч Стараво́йтаў[1] (4 чэрвеня 1903 — 24 мая 2002) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1958), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Горкі Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1924 годзе скончыў школу 2-й ступені ў Чэрыкаве. Быў накіраваны на вучобу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1929 годзе і быў залічаны ўрачом-ардынатарам акушэрска-гінекалагічнай клінікі Мінскага медыцынскага інстытута. Потым працаваў ўрачом у сельскай бальніцы ў Лоеўскім раёне, галоўным урачом Лоеўскай раённай бальніцы. З 1937 года І. М. Старавойтаў на пасадзе асістэнта кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова намеснік галоўнага ўрача 1-й клінічнай бальніцы Мінска. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на працу ў Мінскі медыцынскі інстытут. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны І. М. Старавойтаў зноў на фронце. Быў цяжка паранены і пасля лячэння працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У сакавіку 1943 года па асабістай просьбе быў накіраваны на 2-і Украінскі фронт, працаваў хірургам, начальнікам эвакашпіталя. Дэмабілізаваўся ў жніўні 1945 года у званні маёр медыцынскай службы і вярнуўся ў Мінск, у Мінскі медыцынскі інстытут на кафедру акушэрства і гінекалогіі. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1958 гадах — дацэнт кафедры, у 1958—1976 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1958—1960 гадах на пасадзе намесніка дырэктар інстытута па навуковай рабоце. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1976—1984 гадах — прафесар-кансультант кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Памёр 24 мая 2002 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць І. М. Старавайтава звязана з пытаннямі прафілактыкі пупочнага сепсісу ў нованароджаных, родаў пры папярочным размяшчэнні плода, прафілактыцы і лячэнні пасляродавых хвароб, арганізацыі акушэрска-гінекалагічнай дапамогі і інш.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі[3]. Пад яго кіраўніцтвам 3 доктарскія і больш за 30 кандыдацкіх дысертацый[3].

Арганізатар і ўдзельнік II з’езда акушэраў-гінеколагаў БССР у 1973 годзе[3]. У 1958—1976 гадах займаў пасаду старшыні Навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў БССР. Таксама быў старшынёй Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, членам прэзідыума Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, старшынёй рэспубліканскіх і членам усесаюзных праблемных камісій па пытаннях акушэрства і гінекалогіі[3]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Акушерство и гинекология», «Здравоохранение Белоруссии»[3].

Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога, Мінскіх раённых Саветаў і Лоеўскага раённага Савета[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • Метрейриз в акушерской практике. — Мн., 1959.;
  • Вред аборта и предупреждение беременности [Текст] / И. М. Старовойтов, В. Т. Каминская. — Минск: Беларусь, 1966. — 56 с.: ил. — (Научно-популярная литература);
  • Беременность и роды. — Мн., 1968.;
  • Очерки гнойной хирургии в гинекологии и акушерстве. — Мн., 1972.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Проект «Помним» Pomnim.online (руск.)
  3. а б в г д е Старовойтов Иван Матвеевич(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]