Іван Мацвеевіч Цімчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мацвеевіч Цімчук
Дата нараджэння 14 лютага 1901(1901-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1982(1982-10-17) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў партызаны
Гады службы 19191944 (з перапынкам)
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»

Іва́н Мацве́евіч Цімчу́к (14 лютага 1901, сяло Грушка Тлумацкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці — 17 кастрычніка 1982, г. Мінск) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Цімчук нарадзіўся 14 лютага 1901 года ў сяле Грушка (цяпер — Тлумацкі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны). У 19191926 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны. У 1924 годзе Цімчук скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1929 годзе Харкаўскага камвуза працаваў спачатку эканамістам саўгаса, затым дырэктарам зверасаўгаса ў Беларускай ССР[1].

З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны Цімчук актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларускай ССР. З лютага 1942 года ён займаў пасаду камісара партызанскага атрада «Мсцівец» і сакратара падпольнага Лагойскага райкама УКП(б), з верасня 1943 года — спачатку камісара, а ў маі—ліпені 1944 года камандзіра 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгады[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі» капітан Іван Цімчук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4354[3].

Пасля вызвалення Беларусі Цімчук вярнуўся да мірнай працы, быў намеснікам старшыні Дзяржплана БССР, старшынёй Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. У 1956 годзе ён скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Пражываў у Мінску.

Памёр 17 кастрычніка 1982 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і «Знак Пашаны», шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Іван Мацвеевіч Цімчук на сайце «Героі краіны»
  2. Тимчук Иван Матвеевич // МИНСК — ГОРОД-ГЕРОЙ. Справочник / Гл. ред. П. У. Бровка. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии. — С. 350. — 384 с. — 90 000 экз.
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Петрухин В. С. На берегах Дуная. М., 1974.