Іван Мікалаевіч Кравец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Мікалаевіч Кравец
Дата нараджэння 13 красавіка 1948(1948-04-13) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Іван Мікалаевіч Кравец (нар. 13 красавіка 1948, в. Снітава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі У. І. Кулін, Т. А. Перасадзька, У. Шчарбіна). З 1971 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мазырскім архітэктурна-будаўнічым аддзеле Гомельграмадзянпраекта. Пра свой прыезд успамінаў так[1]:

" Прыехаў у Мазыр у 70-х, калі разгортвалася будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода. Першае ўражанне пра Мазыр было не самым яркім: горад здаўся брудным і правінцыйным, з вузкімі брукаванымі вуліцамі, дзе пешахода лёгка магла абліць градам пырсак любая машына… "

Член Саюза архітэктараў з 1980 года (членскі білет № 487)[2]. Пражывае ў Мазыры[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Замкавая гара ў Мазыры

Асноўныя працы: прафілакторый трэста № 6 (1977), комплекс інтэрнатаў па вул. Пралетарскай і 44-кватэрны жылы дом на плошчы У. І. Леніна з прыбудаванымі блокамі абслугоўвання (1982)[3], будынак Новаапостальскай царквы па вул. Ульянаўскай (1996, пабудавана ў 1998; дыплом агляду-конкурсу нацыянальнага фестывалю архітэктуры Мінск-2000); будынак Прамбудбанка па вул. Ленінскай (1995, пабудаваны ў 1998); музейны комплекс на Замкавай Гары (2000, пабудаваны ў 2001); будынак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (1999, пабудаваны ў 2001) — усе ў Мазыры[2].

Асноўныя працы:

Зноскі

  1. ГП «Полесьепроект» — 70 лет
  2. 2,0 2,1 Кравец Иван Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  3. 3,0 3,1 Кравец Иван Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кравец Иван Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Кравец Иван Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.