Іван Мікалаевіч Хлюсцін
| Іван Мікалаевіч Хлюсцін | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 10 жніўня 1862 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 лістапада 1941 (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета, настаўнік |
| Тэатр | |
Іван Мікалаевіч Хлюсцін (руск.: Иван Николаевич Хлюстин; 10 жніўня 1862, Масква — 21 лістапада 1941, Ніца) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча (1878). У 1878—1903 у Вялікім тэатры ў Маскве (з 1886 вядучы танцоўшчык, з 1898 балетмайстар), адначасова з 1889 года выкладаў у Маскоўскім тэатральным вучылішчы. З 1903 года ў Парыжы, адкрыў балетную школу. З 1911 года балетмайстар і педагог Парыжскай оперы, у 1914—31 (з перапынкамі) балетмайстар-пастаноўшчык у трупе Ганны Паўлавай.
Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Альберт («Жызэль» А. Адана), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. Паставіў балеты «Зоркі» А. Сімона (1898), «Чароўны чаравічак» Ю. Гербера (1899), «Русалка» Л. Ламбера (1911), «Танцавальная сюіта» на музыку Ф. Шапэна (1913) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хлюсцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).