Іван Міхайлавіч Андрыянаў
Іван Міхайлавіч Андрыянаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1927 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Жанр | кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у |
Іван Міхайлавіч Андрыянаў (нар. 27 сакавіка 1927, Сталінградская вобласць) — беларускі мастак-графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 сакавіка 1927 года на Ліпаў Лог Валгаградскай вобласці. Скончыў у 1965 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. Вучыўся ў А. Ганчарова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1].
Працаваў у 1965—1969 гадах галоўным мастаком выдавецтва «Вышэйшая школа», у 1969—1977 гадах — выдавецтва «Народная асвета»[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1974 года. Жыў у г. Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў кніжнай графіцы. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Заўтрашні дзень» П. Васілеўскага, «Пацеркі» Е. Лось, «Фаўст» I. Гётэ, «Гамлет» У. Шэкспіра, «Казкі народаў СССР», «Бальшавіцкая газета „Правда“ ў Беларусі» А. Ігнаценкі, «Апавяданні беларускіх пісьменнікаў» да падручніка «Беларуская літаратура», да альбома «Белавежская пушча»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Андрыянаў Іван Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрыянаў Іван Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Міхайлавіч Андрыянаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»