Іван Міхайлавіч Кулікоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Кулікоўскі
Дата нараджэння 21 жніўня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Камандаваў
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Іван Міхайлавіч Кулікоўскі (21 жніўня 1902, вёска Плошчава, Смаленскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1924 года знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1927 года. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. З чэрвеня 1941 года на фронце. У партызанах з ліпеня 1942 года: камандзір атрада, у студзені — лютым 1943 года камандаваў 99-й партызанскай брыгадай імя Дз. Ц. Гуцяева, у сакавіку — ліпені 1943 — 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў — 100-й Глускай партызанскай брыгадай, адначасова член Глускага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1966 гадах на савецкай і гаспадарчай рабоце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]