Іван Міхайлавіч Масквін
Іван Міхайлавіч Масквін | |
---|---|
руск.: Иван Москвин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (18) чэрвеня 1874[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1946[2][1] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Ала Тарасава |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, палітык |
Гады актыўнасці | 1895 — 1946 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0608805 |
![]() |
Іван Міхайлавіч Маскві́н[3] (18 чэрвеня 1874, Масква — 16 лютага 1946, Масква) — савецкі акцёр, Народны артыст СССР (1936). Брат М. М. Тарханава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (1896). 3 1896 года ў Яраслаўскім тэатры, тэатры Корша ў Маскве. 3 1898 года ў Маскоўскім Мастацкім тэатры (з 1943 года дырэктар).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Масквіна вызначалася мастацтвам пераўвасаблення, жыццёвай дакладнасцю вобразаў, імкненнем да раскрыцця іх унутранай сутнасці, ярка выражаным нацыянальным характарам. Сярод роляў: цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога), Федзя Пратасаў («Жывы труп» [[|Л. Талстога]]), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага), Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Хлынаў («Гарачае сэрца» А. Астроўскага), Лука («На дне» М. Горкага), Пугачоў («Пугачоўшчына» К. Транёва) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сіняя птушка» М. Метэрлінка і «Рэвізор» Гогаля (1908), «Месяц на вёсцы» І. Тургенева (1909) і інш.
Здымаўся ў кіно: «Палікушка» (1919, вып. 1922), «Калежскі рэгістратар» (1925) і інш. У 1941 годзе з тэатрам гастраліраваў у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР (1943 і 1946)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску яго імем названа вуліца (1948) і завулак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г People of Modernity Base Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Ivan Mihajlovič Moskvin // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ БелЭн 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маскві́н Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 173—174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Соловьёва И. Н. Москви́н Иван Михайлович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М., 1964. — Стб. 929—931. — 1086 стб. с илл., 7 л. илл. — 41 300 экз. (руск.)
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Майстры мастацкага слова
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Акцёры Расійскай імперыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры Расіі
- Акцёры СССР
- Маскоўскі Мастацкі тэатр