Іван Міхайлавіч Пратасеня
Іван Міхайлавіч Пратасеня | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 2022[1] (91 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, акварэліст |
Месца працы |
|
Вучоба | |
Член у |
Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Старцавічы (цяпер в. Знамя), Слуцкі раён — 22 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак–графік і акварэліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, вучыўся ў Л. Лейтмана і Я. Харытоненкі. У 1965 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. 3 1958 года працаваў мастаком у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні, мастацкім рэдактарам выдавецтва «Ураджай», у 1972—1984 гг. — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1985—2000 гадах мастацкім рэдактарам у часопісе «Работніца і сялянка»[2] (цяпер «Алеся»).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1973 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1964 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у акварэлі і кніжнай графіцы, займаўся мастацкім аздабленнем часопісаў. Значная частка станковых твораў прысвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі, у т.л. пісьменнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы. Аўтар акварэльных пейзажаў, у т.л краявідаў Случчыны.
Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колеру, змястоўнай і эмацыйнай напоўненасцю. Аўтар пейзажаў «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998) і інш. Сярод тэматычных карцін: «Мелодыя роднага края» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вяселле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К. Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Балада» (памяці А. Міцкевіча; 1998); партрэтаў П. Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Развітанне ў Ляўках Я. Коласа і Я. Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999)[2].
Аўтар серый помнікаў старажытнай архітэктуры Беларусі (1979—1981), «Акорды роднай мелодыі» (2000), малюнкаў[2].
Творы І. Пратасені ўключаныя ў альбом «Слуцкая палітра»[3] (2010).
У снежня 2010 года перадаў у дар Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Дыпломам імя Францыска Скарыны (1984).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Протасеня Иван Михайлович
- ↑ а б в Пратасеня Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 217. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 381. — 742 с. — 9 500 экз.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 428. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Піскун В. Паціна даўняга часу // «Культура», № 51 (971). 2010, 18—24 снежн.
- Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
- Ціткоўскі І. Юбілей мастака // «Інфа-Кур’ер». 2006, 2 лют.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Знамені
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі 22 сакавіка
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Акварэлісты Беларусі