Іван Паўлавіч Сайкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Паўлавіч Сайкоў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1911(1911-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1989(1989-02-13) (77 гадоў)
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дзеяч мастацтваў
Пеўчы голас драматычны тэнар[d]
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Іван Паўлавіч Сайко́ў[1] (24 кастрычніка 1911, Гомель — 13 лютага 1989) — беларускі і расійскі артыст оперы (драматычны тэнар), народны артыст БССР (1955).[2][3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў харавой студыі пры Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі (1938—1939). Працаваў у тэатрах музычнай камедыі Беларусі. У 1949—1956 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1956—1977 гадах — Саратаўскага тэатра оперы і балета.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў выразным гоасам шырокага дыяпазону, вялікім драматычным тэмпераментам, глыбока адчуваў характар вобраза. У канцэртным рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, рамансы і інш. Сярод выкананых оперных партый: Сяргей («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Стэфан («Стары двор» С. Манюшкі), Герман, Вадэмон, Вакула («Пікавая дама», «Іаланта», «Чаравікі» П. І. Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж. Пучыні)[1].

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. Сайкоў Іван Паўлавіч . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 ліпеня 2022.
  3. Сайков Иван Павлович (руск.). Знаменитые люди Гомельщины (28 жніўня 2018). Праверана 14 ліпеня 2022.
  4. Запартыка, Ганна. Архіўны дэтэктыў: Забыты тэатр. Аперэта для ваеннага пакалення . Звязда (3 мая 2022). Праверана 14 ліпеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]