Іван Прохаравіч Дзядзюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Прохаравіч Дзядзюля
Дата нараджэння 18 верасня 1917(1917-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 2013
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іва́н Про́харавіч Дзядзю́ля (18 верасня 1917, Асавец, Любанскі раён5 сакавіка 2013, Масква) — савецкі разведчык, дыпламат, палкоўнік дзяжбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік старшыні КДБ СССР па разведцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Дзядзюля нарадзіўся 18 верасня 1917 года ў сялянскай сям'е. У 1939 годзе пасля заканчэння літаратурнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута быў прызваны ў РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года, быў палітруком роты, меў раненні.

У 1942 годзе быў у складзе групы накіраваны ў Мінскую вобласць для арганізацыі партызанскага руху. У гэтым жа годзе прызначаны камісарам створанага атрада «Смерць фашызму». З 1943 года — камісар партызанскай брыгады «Смерць фашызму».

З 1944 года працаваў у Смалявіцкім райкаме КП(б)Б. З 1947 года пасля заканчэння Вышэйшай дыпламатычнай школы МЗС СССР, працаваў у апараце палітычнага саветніка пры Савецкай ваеннай адміністацыі у Германіі, быў начальнкам консульскага аддзела ў Дрэздэне.

З 1951 года ў ранзе першага сакратара працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў СССР. Збірўся пісаць кандыдыцкую дысертацыю, калі атрымаў прапанову перайсці ў разведку[1]. З 1954 года пасля заканчэння Курсаў разведкі быў прызначаны памочнікам начальніка, начальнікам 2-га аддзела Спецупраўлення Першага галоўнага упраўлення КДБ пры Савеце Міністраў СССР. З 1957 года прызначаўся памочнікам, намеснікам рэзідэнта ПГУ КДБ СССР у Аўстрыі, працаваў пад прыкрыццём пасады супрацоўніка консульскага аддзела пасольства, пазней — на пасадзе консула.

З 1962 года — рэзідэнт у Ізраіле пад дыпламатычным прыкрыццём пасады консульскага аддзела пасольства СССР[1]. У 1967 годзе прызначаны памочнікам (старэйшы рэферэнт) старшыні КДБ СССР па разведцы.

З 1985 года ў адстаўцы.

Памёр 5 сакавіка 2013 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Аўтар кніг (пад псеўданімам І. П. Прохараў) «Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі» (1954), «Лясная гвардыя» (1968), «Партызански фронт» (1975).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б ПРОВАЛ ПЕНЬКОВСКОГО НАЧАЛСЯ С ТАЙНИКА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]