Іван Пятровіч Кулібін
Іван Пятровіч Кулібін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 (21) красавіка 1735 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (11 жніўня) 1818 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер |
Месца працы | |
![]() |
Іван Пятровіч Кулібін (руск.: Иван Петрович Кулибин; 21 красавіка 1735, Ніжні Ноўгарад, Расія — 11 жніўня 1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1764—1767 гг. сканструяваў гадзіннік у форме яйка са складаным механізмам аўтаматычнага дзеяння. У 1769—1801 гг. кіраваў механічнымі майстэрнямі Пецярбургскай Акадэміі навук. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежху-самакат, «механічныя ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 г. пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння.
Зноскі
- ↑ а б Кулибин Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кулібін Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Пятровіч Кулібін
- Вялікая энцыклапедыя Кірыла і Мефодзія (руск.)