Іван Пятровіч Першукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пятровіч Першукевіч
Дата нараджэння 12 лютага 1912(1912-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1980(1980-12-25) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць»
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР

Іван Пятровіч Першукевіч (12 лютага 1912, в. Пятрэвічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 снежня 1980, Баранавічы) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў мулярам, потым слесарам дэпо ст. Орша. У 1934—1936 гадах служыў у Чырвонай Арміі. З 1939 года пасля заканчэння трохгадовай тэхнічнай школы працаваў машыністам паравознага дэпо чыгуначнай станцыі ў Кіраўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну стаў ініцыятарам скораснага ваджэння франтавых эшалонаў.

У 1946 годзе вярнуўся ў Беларусь і быў прызначаны на інжынерную пасаду ва ўпраўленне Брэст-Літоўскай чыгункі. Але праца ў кабінеце была яму не па душы, і ён перайшоў у дэпо Баранавічы, працаваў машыністам-інструктарам. Зноў узначаліў брыгаду цягніка і давёў прабег лакаматыва да 1 мільёна 100 тысяч кіламетраў. Вадзіў саставы да выхаду на пенсію. Тры разы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1942 года быў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць». У кастрычніку 1943 г. «за асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу» прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Уручаны знак «Ганаровы чыгуначнік». Чатырохразовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. У жніўні 1957 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]