Іван Піліпавіч Дзенісенка
Іван Піліпавіч Дзенісенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1943 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст |
Іван Піліпавіч Дзенісенка (1913, в. Норкі, цяпер в. Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці — 5 ліпеня 1943, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Норкі ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў у 1930 годзе школу ў Чэрыкаве, вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце «Сацыялістычная перамога». У 1936—1937 гадах вучыўся на курсах журналістаў, затым вярнуўся на працу ў рэдакцыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам, вярнуўся ў родную вёску, удзельнічаў у партызанскім руху, стварыў у Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю[1].
5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з групай падпольшчыкаў, праз месяц расстраляны па загадзе нямецкіх уладаў[1].
Месца пахавання невядомае. На будынку былой турмы ўсталяваная мемарыяльная дошка[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1937 г. Вершы, нарысы, замалёўкі пісьменніка публікаваліся ў газетах «Советская Белоруссия», «Рабочий»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Дзенісенка Іван – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 23 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Піліпавіч Дзенісенка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Магілёўскай вобласці
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР
- Расстраляныя ў БССР
- Публіцысты Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты