Іван Раманавіч Карасёў
Іван Раманавіч Карасёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1955 (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і званні |
Іван Раманавіч Карасёў[1] (2 мая 1922, вёска Вілейка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 7 лістапада 1955) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сем класаў школы. Да прызыву ў Чырвоную Армію працаваў у калгace.
З ліпеня 1941 г. ваяваў на Паўночным, Заходнім, Стэпавым, 1-м Украінскім і 2-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі. Камандзір аддзялення сувязі малодшы сяржант І. Р. Карасёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень ад Kіeвa 2 кастрычніка 1943 г. Сярод першых пераправіўся на правы бераг, пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка, у час баёў за 2 сутак выправіў 27 пашкоджанняў тэлефоннага кабелю. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 г. сяржанту І. Р. Карасёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1946 г. скончыў Мурманскае ваеннае вучылішча. Да 1955 г. служыў у Савецкай Арміі.
7 лістапада 1955 г. І. Р. Карасёў памёр. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Вілейка.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем І. Р. Карасёва названы вуліцы ў Магілёве і Чавусах.
- У 1965 годзе на магіле Героя ў вёсцы Вілейка пастаўлена стэла[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ Герои Советского Союза, уроженцы Чаусского района(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карасёў Іван Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 56.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Раманавіч Карасёў на сайце «Героі краіны»
- Герои Советского Союза, уроженцы Чаусского района(недаступная спасылка) (руск.) // Афіцыйны сайт Чавускага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутаў