Іван Рыгоравіч Бунечка
Іван Рыгоравіч Бунечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Віктаравіч Сочнеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1950 (72 гады) Ровенская вобласць, Украіна |
||||||
Смерць | 23 снежня 2021 (71 год) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат |
Іван Рыгоравіч Бунечка (8 ліпеня 1950) — украінскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны пасланец Украіны 2-га класа. Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 ліпеня 1950 года ў Ровенскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, гістарычны факультэт. У 1980 годзе — Вышэйшую партыйную школу, у 1990 годзе — аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у 2002 годзе — факультэт павышэння кваліфікацыі Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі. Доктар філасофіі.
Партыйная праца[правіць | правіць зыходнік]
З 1966 загадчык сельскім клубам. У 1967—1970 гг — працаваў настаўнікам у школе. У 1970—1973 гг — інструктар райкама камсамола . 1973—1974 — служба ў Савецкай арміі . 1974—1978 гг — лектар, загадчык аддзела райкама Кампартыі Украіны. 1978—1980 гг — слухач Адэскай вышэйшай партыйнай школы. 1980—1987 гг — лектар Ровенскага абкама Кампартыі Украіны. 1987—1990 гг — аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. 1990—1991 гг — сакратар Ровенскага гаркама Кампартыі Украіны. 1992—1996 гг — дырэктар філіяла Украінскай фондавай біржы.
Дыпламатычная праца[правіць | правіць зыходнік]
З 1996 на дыпламатычнай працы ў МЗС Украіны на пасадах: галоўнага дарадцы Дагаворна-прававога ўпраўлення, дарадцы Першага тэрытарыяльнага дэпартамента МЗС Украіны, першага сакратара Пасольстваў Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Туркменістан і, дарадцы Пасольстваў Украіны ў Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспубліцы.
З 28.12.2010[1] — 31.03.2014[2] — Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Узнагароды і адрозненні[правіць | правіць зыходнік]
- Тры ордэны, медалі, Ганаровая грамата і Ганаровы знак Міністэрства замежных спраў Украіны III ступені.
Дыпламатычны ранг[правіць | правіць зыходнік]
- Надзвычайны і Паўнамоцны пасланнік Украіны 2-га класа.
Аўтар прац[правіць | правіць зыходнік]
- Виховувати громадянина і трудівника/І. Г. Бунечко. Київ : Т-во «Знання» УРСР, 1987[3]
Зноскі
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 1296/2010 Про призначення І.Бунечка Постійним повноважним представником України при координаційних інститутах Співдружності Незалежних Держав
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 355/2014 Про звільнення І.Бунечка з посади Постійного повноважного представника України при координаційних інститутах Співдружності Незалежних Держав
- ↑ Российская государственная библиотека
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Постійне представництво України при координаційних інститутах СНД Архівавана 16 студзеня 2014.
- Інтерв'ю постійного повноважного представника України при координаційних інститутах СНД І.Бунечка державній агенції УНІАН Архівавана 7 красавіка 2014.
- СНД:зруйнувати не можна реформувати
- Турчинов звільнив представника України при координаційних інститутах СНД