Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]

Нараджэнне каля 1594[1]
Смерць не раней за 15 верасня 1649 і не пазней за 24 лютага 1651
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі[1]
Маці Марына Фёдараўна Рудзецкая[d]
Жонка Н з Лавейкаў[d][2] і Настасся з Кісялёў[d][2]
Дзеці Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі[3], Ян Іванавіч Друцкі-Любецкі[d][2], Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі[d][2] і Кацярына з Друцкіх-Любецкіх[d][4]
Веравызнанне праваслаўе[2]

Іван (Ян) Рыгоравіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1594 — пам. паміж 15 верасня 1649 і 24 лютага 1651[5]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Нарадзіўся ў сям’і князя Рыгора Іванавіча і Марыны (Марушы) Фёдараўны Рудзецкай (памерла паміж 1595 і 1602)[5].

Праваслаўны. 27 лістапада 1619 г. падпісаў скаргу[6] супраць крыўдаў, якія наносяцца праваслаўным цэрквам г. Менска з боку менскага ваяводы Пятра Тышкевіча[5].

Падстараста аршанскі (16211640), паборца земскі аршанскі (18.02.1621), разам з пісарам вялікім літоўскім Казімірам Львом Сапегам пасол ад Аршанскага павета на Варшаўскі сойм 1637 года[pl] ў Варшаве[5].

Набыў у Мацея і Гальшкі, народжанай Ласкоўскай, Весялоўскіх фальварак Пісароўшчына ў Аршанскім павеце. 21 кастрычніка 1644 атрымаў дэкрэт Луцкага земскага суда аб размежаванні яго маёнтка Козін з валоданнямі епіскапа луцкага і астрожскага князя Афанасія Пузыны, 18 студзеня 1645 выдаў жонцы запіс абзабеспячэнні ўзятай у яе пазыкі ў 3000 злотых на сёлах Козін (разам з дваром), Пярэспа, Саловін Луцкага павета, 21 лістапада 1645 атрымаў дэкрэт Кароннага Трыбунала па справе з дачкой сястры Аляксандры-Магдалены Ганнай, народжанай Гулевіч, Насілоўскай аб вылучэнні для яе долі ў маёнтку Любча[5].

Разам з сям’ёй у 1648 г., падчас наступу казакоў, выехаў у с. Відзенічы, дзе знаходзіўся на працягу года. Цэнтрам валынскіх валоданняў Івана быў Козін: 15 красавіка 1649 года ён унес у Луцкі гродскі суд маніфест аб знішчэнні маёмасных дакументаў у 1648 г. падчас нападу казакоў на яго. Станам на 1650 г. на Валыні валодаў 94 дымамі у сёлах Любча (16), Козін (7), Пярэспа (15), Рудка (5), Залесцы (12), Тыхоцін (5), Саловін (3) і двары ў Луцку (3). Яшчэ 30 дымоў былі спустошаны ў 1648—1649 гг[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з невядомай па імі Лавейкай, з якой меў трох сыноў і дачку[5]:

З другой жонкай, Настассяй Кісель, дзяцей не меў[5].

Зноскі

  1. а б Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 335.
  2. а б в г д Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 336.
  3. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 337.
  4. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 336–337.
  5. а б в г д е ё ж Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.
  6. У спісе падпісантаў пазначаны на другім месцы (пасля князя Аляксандра Агінскага), што сведчыць пра яго высокі сацыяльны статус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]