Іван Рыгоравіч Цішчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Цішчанка
Дата нараджэння 25 лютага 1912(1912-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1987(1987-07-09) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Іван Рыгоравіч Ці́шчанка[1] (25 лютага 1912, вёска Улукі, Слаўгарадскі раён — 9 ліпеня 1987) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (1967), прафесар (1968), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў ва ўніверсітэце. З 1953 года — дацэнт, адначасова дэкан хімічнага факультэта, з 1963 года — загадчык кафедры арганічнай хіміі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па арганічнаму сінтэзу і рэакцыйнай здольнасці арганічных рэчываў. Распрацаваў метады сінтэзу поліфункцыянальных арганічных рэчываў, выявіў шэраг заканамернасцей рэакцыйнай здольнасці замешчаных ненасычаных злучэнняў у адносінах да малекулярнага кіслароду, перакісу вадароду і іншых акісляльнікаў. Сінтэзаваў ацыклічныя, карбацыклічныя і гетэрацыклічныя злучэнні з некалькімі функцыянальнымі групамі, некаторыя з іх біялагічна актыўныя.

Аўтар больш 130 навуковых прац, шэраг[2] вынаходніцтваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]