Іван Станіслававіч Тэртэль
Іван Станіслававіч Тэртэль | |||
| |||
---|---|---|---|
з 3 верасня 2020 | |||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | ||
| |||
4 чэрвеня 2020 — 3 верасня 2020 | |||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Леанід Анфімаў | ||
Пераемнік | Васіль Герасімаў (в.а.) | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | ваенны, дзяржаўны служачы | ||
Нараджэнне | 8 верасня 1966 (54 гады) | ||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал-лейтэнант | ||
Узнагароды |
Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[2].
Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[2].
31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].
3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[2].
Брат — Юрый Тэртэль, узначальвае Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней узначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001).
Зноскі
- Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)