Іван Сцяпанавіч Яжкоў
Іван Сцяпанавіч Яжкоў | |
---|---|
руск.: Иван Степанович Ежков | |
Дата нараджэння | 15 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1944 |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Сцяпанавіч Яжкоў (руск.: Иван Степанович Ежков; 15 мая 1923 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]І. С. Яжкоў нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Чараватава (Дзівееўскі раён Ніжагародскай вобласці). У горадзе Кулябакі атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 2-м Беларускім фронце.
Памочнік камандзіра ўзвода 563-га стралковага палка (153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-гі Беларускі фронт) сяржант І. Стралкоў вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Бася ў раёне вёскі Рудзіца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Група байцоў, у складзе якой быў І. Стралкоў, пераадолела водную перашкоду і ўступіла ў бой за плацдарм. У рашаючы момант бою сяржант І. Стралкоў сваім целам закрыў амбразуру дзота праціўніка і цаной свайго жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.
Быў пахаваны на месцы бою, пазней перапахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года сяржанту І. С. Стралкову пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем героя названая плошча ў горадзе Кулябакі Ніжагародскай вобласці (Расія).
- Імя Героя прысвоена піянерскай дружыне ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа школа»[1] ў аграгарадку Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці (Беларусь).
Зноскі
- ↑ Сайт ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 244. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Сцяпанавіч Яжкоў на сайце «Героі краіны»
- Сайт Администрации Кулебакского района Нижегородской области (руск.)
- Тетерин М. Герои прорыва // Сайт Дрыбінскай раённай газеты «Савецкая вёска» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Ардатаўскім павеце (Ніжагародская губерня)
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Шклоўскім раёне
- Пахаваныя ў Дрыбінскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Памерлі 26 чэрвеня
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Сяржанты і старшыны СССР
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці