Іван Сямёнавіч Пуцята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Пуцята
Смерць не раней за 1466
Род Друцкія
Бацька Сямён Дзмітрыевіч
Дзеці Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч, Іван Іванавіч Пуцяціч, Васіль Іванавіч Пуцяціч і Міхаіл Іванавіч Пуцяціч
Геральдычны знак Івана Пуцяты

Іван Сямёнавіч Пуцята з князёў друцкіх (каля 1390 — пасля 1466) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Мянушка «Пуцята», з якой ён часта выступае ў дакументах, адрознівала яго ад брата і цёзкі Івана Бабы.

У дакументах з’яўляецца ў 1422 годзе. У 1424 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць татар. Быў адным з найтрывалейшых прыхільнікаў вялікага князя Свідрыгайлы, заставаўся ў яго атачэнні яшчэ ў 1437—1438 годзе.

Ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка атрымаў маёнтак Слабодку ў Аршанскім павеце.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў Міхаіла, Васіля, Дзмітрыя, Івана Пуцяцічаў і, магчыма, яшчэ аднаго, чыя дачка ўнесла Падбярэззе каля Друцка і частку Басеі ў род князёў Ямантавічаў.

Ад Міхаіла Пуцяціча пайшоў род Друцкіх-Талачынскіх, ад Васіля — Друцкіх-Горскіх[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]