Іван Сяргеевіч Тургенеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Сяргеевіч Тургенеў
Turgenev by Repin.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 кастрычніка (9 лістапада) 1818[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 верасня 1883(1883-09-03)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Бацька: Сяргей Мікалаевіч Тургенеў[d]
Маці: Варвара Пятроўна Тургенева[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, драматург, раманіст, перакладчык, празаік, драматург
Гады творчасці: 18341883
Жанр: апавяданне, аповесць, раман, элегія і драма
Мова твораў: французская мова, нямецкая, англійская мова і руская мова[3]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Іван Сяргеевіч Тургенеў

Іва́н Сярге́евіч Турге́неў (руск.: Ива́н Серге́евич Турге́нев) (9 лістапада 1818 — 3 верасня 1883) — рускі пісьменнік, паэт, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1860).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Тургенеў нарадзіўся 28 кастрычніка 1818 года ў Арле. Бацька, Сяргей Мікалаевіч, быў адстаўным палкоўнікам-кірасірам. Маці, Варвара Пятроўна Лутавінава, паходзіла з дваранскай сям'і. У смутны час адзін з Тургеневых — Пётр Нікітыч — быў пакараны смерцю на Лобным месцы за тое, што выкрываў Ілжэдзмітрыя. Да 9 год Іван Тургенеў пражыў ва ўспадкаваным маёнтку Спаскае-Лутавінава ў 10 км ад Мцэнска Арлоўскай губерні. У 1827 годзе Тургеневы, каб даць дзецям адукацыю, пасяліліся ў Маскве, у купленым на Самацёке доме.

Іван Сяргеевіч спачатку вучыўся ў пансіёне Вейдэнгамера, затым яго аддалі пансіянерам дырэктару Лазараўскага інстытута Крузэ. У 1833 годзе 15-гадовы Тургенеў паступіў у славесны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Праз год, пасля таго, як старэйшы брат Івана паступіў у гвардэйскую артылерыю, сям'я пераехала ў Санкт-Пецярбург, і Іван Тургенеў тады ж перайшоў у Пецярбургскі ўніверсітэт.

У 1863 годзе Тургенеў скончыў курс са ступенню сапраўднага сутдэнта. Мроячы аб навуковай дзейнасці, ён у наступным годзе зноў прайшоў выпускны іспыт, атрымаў ступень кандыдата, а ў 1838 годзе адправіўся ў Германію. Пасяліўшыся ў Берліне, Іван узяўся за вучобу. Слухаючы ва ўніверсітэце лекцыі па гісторыі рымскай і грэчаскай літаратуры, ён дома занімаўся граматыкай старажытнагрэчаскай і лацінскай моў.

У 1841 годзе Тургенеў вярнуўся на радзіму. Напачатку 1842 года ён падаў у Маскоўскі ўніверсітэт просьбу аб дапушчэнні яго да іспыту на ступень магістра філасофіі. У гэты ж час ён пачаў сваю літаратурную дзейнасць. У 1846 годзе выйшлі аповесці «Брэтэр» і «Тры партрэта». Пазней ён піша такія творы, як «Нахлебнік» (1848), «Халасцяк» (1849), «Правінцыялка», «Месяц у вёсцы», «Заўтрак у правадыра» (1856), «Муму» (1854), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855) і г. д.

У 1852 годзе выходзіць зборнік кароткіх аповедаў Тургенева пад агульнай назвай «Запіскі паляўнічага». У далейшым Тургенеў піша чатыры буйнейшыя творы: «Рудын» (1856), «Дваранскае гняздо» (1859), «Накануне» (1860) і «Бацькі і дзеці» (1862).

З пачатку 1860-х гадоў ён пасяляецца ў Бадэн-Бадэне. У выніку жыцця за мяжой атрымаўся самы вялікі па аб'ёму з раманаў Тургенева — «Новь» (1877).

Пісьменнік сканаў у Бужывале пад Парыжам, 22 жніўня (3 верасня па новаму стылю) 1883 года. Цела Тургенева, згодна з яго жаданнем, было прывезена ў Пецярбург і пахавана на Валкоўскіх могілках пры вялікім збеге народа.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Istituto dell'Enciclopedia Italiana Італьянская энцыклапедыя — 1929.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Encyclopædia Britannica
  3. 3,0 3,1 3,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 4,0 4,1 Румянцева Э. М. Тургенев Иван Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26 : Тихоходки — Ульяново. — С. 327–330. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title)Первый образовательный, 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Іван Сяргеевіч Тургенеў