Перайсці да зместу

Іван Уладзіміравіч Карчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Уладзіміравіч Карчынскі
Нараджэнне 25 чэрвеня 1864(1864-06-25)
Смерць 2 ліпеня 1935(1935-07-02) (71 год)
Месца пахавання
Веравызнанне праваслаўе
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені Commander of the Order of Vytautas the Great афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Уладзіміравіч Карчынскі (25 чэрвеня 1864(1864-06-25), Тальнэ, Кіеўская губерня2 ліпеня 1935(1935-07-02), Аліта) — беларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, праваслаўны святар.

Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў у 1879 годзе Уманскае духоўнае вучылішча, у 1885 годзе — Кіеўскую духоўную семінарыю, пасля 2 курсы юрыдычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

Сельскі настаўнік (1885). Іерэй у Пакроўскім храме і загадчык царкоўна-прыхадской школы сяла Рамашкі Васількоўскага павета Кіеўскай губерні (1887), узнагароджаны набедранікам (1890).

З 1890 года інспектар царкоўнапрыходскіх школ Гродзенскай праваслаўнай епархіі. З 1904 года ключнік і протаіерэй Барыса-Глебскага манастыра ў Гродне. Пад час Першай сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Маскве. У 1917 годзе — член Саюза беларускага праваслаўнага духавенства. Член Гродзенскай управы і Гродзенскага БНК.

У красавіку 1919 года кааптаваны ў склад літоўскай Тарыбы. У канцы 1919 года ўваходзіў у склад Рады БНР. У верасні 1920 года выступіў адным з ініцыятараў беларускага антыпольскага партызанскага руху ў шчыльнай сувязі з Літвой. У 1921 годзе ў якасці праваслаўнага капелана служыў у літоўскім беларускім батальёне. Быў сябрам штаба арганізацыі В. Разумовіча — «Хмары» ў Мерачы. Затым жыў у Коўне, з’яўляўся праваслаўным капеланам Літоўскай арміі.

Памёр 2 ліпеня 1935 г. у Алітусе.

Зноскі

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
  • Горны Аляксандр. Святар, гісторык, патрыёт: старонкі жыцця і творчасці протаіерэя Іаана Карчынскага // Гродненские епархиальные ведомости. — 2012. — № 2. — С. 14 — 17; № 3. — С. 17 — 19.