Іван Уладзіміравіч Літвіновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Іван Літвіновіч
Ivan Litvinovich (BLR) 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі на батуце
Нарадзіўся 26 чэрвеня 2001(2001-06-26)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2017 — цяперашні час
Трэнеры Вольга Уласава
Рост 170 см
Вага 60 кг
Спартыўнае званне Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Іва́н Уладзі́міравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вілейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Еўропы (2020) і свету (2019, 2021), Алімпійскі чэмпіён 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца скачкамі на батуце з васьмігадовага ўзросту, да гэтага займаўся акрабатыкай па прыкладзе маці Таццяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнер — Пётр Іванавіч Зайцаў[2].

Скончыў Вілейскую сярэднюю школу №1 і Вілейскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «аўтаслесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры[2].

Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Уласавай. Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2019).

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На паштовай марцы 2021 года

На чэмпіянаце свету 2017 года ў Сафіі здабыў срэбны медаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым.

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Баку ўзяў залаты медаль у юніёрскім разрадзе і залаты медаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018, дзе заняў чацвёртае месца[2].

У 2019 годзе выйграў срэбны медаль у індывідуальным заліку і залаты медаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце свету ў Токіа. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка свету 2020 ўзяў срэбны медаль, што дало яму алімпійскую ліцэнзію ў Токіа[3]. На чэмпіянаце Еўропы 2020 года ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты медаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[4].

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа ў індывідуальным заліку заваяваў залаты медаль[5], які стаў першым медалём Беларусі на гэтых спаборніцтвах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2022)[6], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[7]. У 2019 годзе стаў «Асобай года» паводле рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[8].

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года падпісаў адкрыты ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасля алімпійскай перамогі на пытанне аб палітычным крызісе ў Беларусі сказаў: «мяне гэта не датычыцца, мяне гэта не закранула», таксама пацвердзіў падпісанне пралукашэнкаўскага ліста і абгрунтаваў гэта тым, што «спорт па-за палітыкай, і я заўсёды гэтага прытрымліваўся»[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ivan Litvinovich // Olympedia — 2006. Праверана 12 жніўня 2021.
  2. 2,0 2,1 2,2 Владимир Зданович.. «Люблю скорость с детства — это моя стихия». Наш Спорт, № 02, февраль 2020. Праверана 31 ліпеня 2021.
  3. Студент и два выпускника БГУФК завоевали медали на КМ в Баку. // БГУФК, 2020. (бел.) 
  4. Белорусские батутисты выиграли четыре награды на ЧЕ в Сочи. // БелТА, 1 мая 2021. (руск.) 
  5. Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата Алімпіяды ў Токіа. // БелТА, 31 ліпеня 2021. (бел.) 
  6. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  7. Владимир Нестерович. В столице прошло чествование атлетов и тренеров. Иван Литвинович награждён Почётной грамотой Минспорта. // Шлях Перамогі, 9 января 2020. (руск.) 
  8. У Беларусі — першы медаль на Алімпіядзе ў Токіа. Батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі заваяваў «золата»
  9. «Я подписывал письмо, что спорт вне политики». Олимпийский чемпион из Белоруссии — о ситуации в стране(руск.) . sport-express.ru (31 ліпеня 2021). Праверана 1-8-2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]