Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Ivan zholtovsky.jpg
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Дата нараджэння:

15 (27) лістапада 1867[2]

Месца нараджэння:

Пінск, Пінскі павет[d], Мінская губерня, Расійская імперыя[2]

Дата смерці:

16 ліпеня 1959(1959-07-16)[2] (91 год)

Месца смерці:

Масква, РСФСР, СССР[2]

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Масква, Вічуга, Махачкала, Сочы і інш.

Архітэктурны стыль:

рэтраспектывізм (неа-рэнесанс)

Найважнейшыя пабудовы:

Дом Тарасава, 1912
Дом на Вялікай Калужскай, 7, 1949

Горадабудаўнічыя праекты:

1923
Пасёлак заводу АМО, 19141917, 1923

Рэстаўрацыя помнікаў:

Сядзіба Варанцова, 1890-я гг[1].

Нерэалізаваныя праекты:

Серыя «сталінскіх» буйнапанэльных хат

Навуковыя працы:

Пераклады Паладзіа (Чатыры кнігі пра архітэктуру)

Узнагароды: Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія — 1950 Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Commons-logo.svg Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі на Вікісховішчы

Іва́н Уладзісла́вавіч Жалто́ўскі (15 (27) лістапада 1867, Пінск — 16 чэрвеня 1959) — беларускі савецкі архітэктар, тэарэтык, педагог, ганаровы член АН БССР, акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР, Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, у 1909 атрымаў званне акадэміка архітэктуры. Узначальваў праекціровачныя школы-майстэрні ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць І. Жалтоўскага абапіралася як на дасягненні архітэктуры Антычнасці і эпохі Адраджэння, так і на традыцыі старажытнарускага дойлідства. Запраектаваў званіцу касцёлу Маці Божай Ружанцовай у Пінску. Сярод шматлікіх прац І. Жалтоўскага, між іншымі г.зв. дом Тарасава на Спірыдонаўцы, дом Скакавога таварыства на Бегавой, будынкі Першай Сельскагаспадарчай выстаўкі (1923), будынак Дзяржбанку (1929), шэраг жылых будынкаў у Маскве, традыцыйна званых «дамамі Жалтоўскага». Удзельнічаў у генеральнай рэканструкцыі Масквы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у аднаўленні Гомеля.

Аўтар прац па тэорыі і практыцы архітэктуры.

Перакладаў трактаты італьянскіх архітэктараў Адраджэння, у т.л. А. Паладзіа.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч навукі і мастацтваў РСФСР
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
  • Лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (1950)

Зноскі

  1. История московских районов: энциклопедия / под ред. К. А. Аверьянова. — М., Астрель, АСТ, 2006. — 830 стар.: іл. ISBN 5-17-029169-8, ISBN 5-271-11122-9
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Усачёва К. В. Жолтовский Иван Владиславович // Большая Советская Энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 231.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.