Іван Усовіч
| Іван Усовіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 14 ліпеня 1993 (32 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | комік, стэндап-комік |
| IMDb | ID 10949933 |
Іван Аляксандравіч (Ваня) Усовіч (нар. 14 ліпеня 1993, Мядзел, Мінская вобласць) — беларускі стэндап-комік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 ліпеня 1993 года ў Мядзелі Мінскай вобласці (Беларусь). Пазней пераехаў у Мінск. Пачаў гуляць у КВЗ яшчэ ў школе. Пасля заканчэння школы паступіў у БДЭУ і вучыўся на маркетолага-эканаміста. У ВНУ гуляў у студэнцкай лізе КВЗ, рэдактарам якой быў Слава Камісарэнка — удзельнік шоу «Адкрыты мікрафон» на тэлеканале «ТНТ». На базе студэнцкай каманды Камісарэнка стварыў стэндап-шоу «Cheesecake Factory», часткай якога стаў і Усовіч. У 2013 годзе Іван быў адлічаны з універсітэта з трэцяга курса і пераехаў у Маскву[1][2].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2013 года па 2014 год Усовіч удзельнічаў у шоу «Comedy Батл без межаў», дзе яму прапанавалі пайсці ў іншае шоу на канале ТНТ — «Stand Up». Затым у Маскве Усовіч прыняў удзел у шоу «Stand Up» на тэлеканале «ТНТ». Там ён пазнаёміўся з вядомымі расійскімі стэндаперамі, сярод якіх Руслан Белы, Юлія Ахмедава і іншыя. Першы час зарабляў каля 30 тыс. рублёў у месяц; тэлеканал таксама аплачваў кватэру, у якой у розны час жылі іншыя вядомыя комікі — Стас Старавойтаў, Ілля Собалеў і Нурлан Сабураў. Пасля ўдзелу ў тэлевізійным шоў папулярнасць Усовіча стала расці і ён пачаў сольную кар’еру, завёў асабістага мэнэджара і стаў актыўна гастраляваць з канцэртамі і карпаратывамі[1][2].
У 2017 годзе па версіі часопіса «Maxim» увайшоў у дзясятку найлепшых стэндап-комікаў Расіі, размясціўшыся на пятым месцы[3].
У снежні 2020 выйшаў першы сольны канцэрт Усовіча «Яшчэ адзін дзень»[4].
У 2021 годзе ўдзельнічаў у Расійскай тэлевізійнай гульні «Слабое звяно»[5].
У снежні 2023 года выпусціў другі сольны канцэрт «40 гадоў максімум»[6].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе ажаніўся на Анастасіі Калусцян. У жніўні таго ж года ў пары нарадзілася дзіця[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ваня Усович: «У меня нет паники по поводу будущего. Все складывается удачно, несмотря на мою лень» (руск.). Журнал Esquire. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
- ↑ а б «Снесло крышу от первых двух тысяч долларов». Ваня Усович из Stand Up — о Минске, Мяделе и деньгах (руск.). afisha.tut.by (26 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
- ↑ Сергей Дударевич. Лучшие стендаперы России (версия 2017 года) (руск.). www.maximonline.ru (10 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2021. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Комик Ваня Усович выпустил свой первый сольный стендап-концерт «Еще один день» (руск.). Журнал Esquire. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 27 студзеня 2021.
- ↑ Ведущая «Слабого звена» попросила участника обматерить её. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2022. Праверана 30 лістапада 2022.
- ↑ Ваня Усович выпустил второй сольный концерт. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2023. Праверана 24 снежня 2023.
- ↑ У известного комика из Беларуси Ивана Усовича теперь – жена и ребенок. Праверана 22 лютага 2025.