Іван Фадзеевіч Кудзелька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Фадзеевіч Кудзелька
 
Дзейнасць: палітык, дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 12 снежня 1891(1891-12-12)
Смерць: 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (46 гадоў)

Іван Фадзеевіч Кудзелька (12 снежня 1891, пасёлак Рудзенск, Пухавіцкі раён — 28 чэрвеня 1938) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. 3 1914 г. у арміі, з сакавіка 1918 г. у Чырвонай Арміі. Стрыечны брат Міхася Чарота.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне з чэрвеня 1922 г. 3 1925 г. сакратар Гарадоцкага, Глускага райкамаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкама, намеснік старшыні Бабруйскага акружнога выканаўчага камітэта. 3 1930 г. стар­шыня Мазырскай акружной кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б, загад­чык аддзелаў ЦК КП(б)Б. У 1935—1937 гг. наркам фінансаў БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1932—1937 гг. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—1937 гг. Член ЦВК БССР на працягу 1927—1929 гг. Арыштаваны ў 1937 г. па справе ўдзелу ў аб'яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 г. быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.557