Іван Франьіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Франьіч
Torpedo-Arsenal (4).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Фрэнкі Франьіч
Нарадзіўся 10 верасня 1987(1987-09-10)[1][2][3] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Сцяг Харватыі Харватыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Аўстраліі Перт Глоры
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Сцяг Аўстраліі Сент-Олбанс Сэйнтс 39 (5)
2007—2008 Сцяг Аўстраліі Мельбурн Найтс 50 (9)
2009 Сцяг Аўстраліі Оклей Кэнанс 17 (2)
2009—2014 Сцяг Аўстраліі Брысбен Роар 113 (11)
2014—2015 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 4 (0)
2015—2017 Сцяг Аўстраліі Мельбурн Сіці 39 (1)
2017 Сцяг Паўднёвай Карэі Тэгу 2 (0)
2017—2018 Сцяг Аўстраліі Брысбен Роар 16 (2)
2018— Сцяг Аўстраліі Перт Глоры
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2015 Сцяг Аўстраліі Аўстралія 20 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі Азіі
Золата Аўстралія 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2018

Іван Франьіч (англ.: Ivan Franjic; нар. 10 верасня 1987, Мельбурн, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, абаронца клуба «Перт Глоры» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі. Мае харвацкія карані.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў на радзіме, дзе гуляў за шматлікія клубы ў рэгіянальных лігах. У 2009 годзе ігрок далучыўся да клуба «Брысбен Роар» з А-Лігі. 12 верасня ў матчы супраць «Ньюкасл Джэтс» ён дэбютаваў за новую каманду. 20 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Сентрал Кост Марынерс» Іван забіў свой першы гол за «Роар».

У жніўні 2014 года Франьіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Тарпеда», які базуецца ў сталіцы Расіі. Дамова з клубам была складзена на 3 гады. Дэбют іграка прыпаў на нічыйны паядынак (0:0) з клубам «Кубань», калі Іван выйшаў на змену ў другім тайме. У красавіку 2015 года разарваў кантракт з «Тарпеда» з-за затрымак выплату заробку[4].

У чэрвені 2015 года вярнуўся ў Аўстралію, падпісаўшы кантракт з клубам «Мельбурн Сіці»[5]. У ліпені 2017 года стаў іграком паўднёвакарэйскага клуба «Тэгу», аднак правёў за яго толькі 2 матчы ў Кей-Лізе. У лістападзе 2017 года зноў далучыўся да «Брысбен Роар». У маі 2018 года, пакінуўшы клуб з Брысбена ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Перт Глоры».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

За зборную Аўстраліі футбаліст дэбютаваў у 2012 годзе. У 2015 годзе ў складзе зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Азіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Брысбен Роар»:

«Мельбурн Сіці»:

«Перт Глоры»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]