Перайсці да зместу

Іван Фролавіч Клімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фролавіч Клімаў
Сцяг Намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
1968 — 1974
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1962 — 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Міністр нарыхтовак БССР
1961 — 1961
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада cтворана
Пераемнік Дзмітрый Цябут
Сцяг Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
жнівень 1953 — 1962
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Сцяг Першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП Беларусі
1952 — жнівень 1953
Папярэднік Мікалай Пакроўскі
Пераемнік Сяргей Прытыцкі
Сцяг Першы сакратар Вілейскага (Маладзечанскага) абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1940 — 1951
Папярэднік Пётр Калінін
Пераемнік Васіль Доркін

Нараджэнне 10 верасня 1903(1903-09-10)
Смерць 9 кастрычніка 1991(1991-10-09) (88 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Іва́н Фро́лавіч Клі́маў (10 верасня 1903, в. Касцюкоўка Магілёўскай губерні — 9 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

З 1923 года актывіст прафсаюза і камсамола, з 1925 — партыйны функцыянер, з 1931 — супрацоўнік апарата ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У 1936 годзе выкладчык Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б.

У верасні 1939 года галоўны ўпаўнаважаны па арганізацыі грамадзянскай адміністрацыі на занятай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Заходняй Беларусі. У яго абавязкі таксама ўваходзіла каардынацыя работы па выяўленні і рэпрэсіраванні праціўнікаў і патэнцыйных праціўнікаў савецкай улады на далучаных да СССР землях[1].

У 1940 годзе дырэктар Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б.

З кастрычніка 1940 года 1-ы сакратаром Вілейскага абкама КП(б)Б. У 1941 годзе палітычны кіраўнік у Чырвонай Арміі (13-я арміі), у 1941—1942 гадах — сакратар Ташкенцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Узбекістана па рабоце з кадрамі.

З 28 мая 1943 да ліпеня 1944 года — першы сакратар Вілейскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. Пасля вызвалення Вілейкі летам 1944 года, зноў на пасадзе 1-га сакратара Вілейскага (Маладзечанскага) абласнога камітэта КП(б)Б; у 1949 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б).

У 1951—1952 гадах — слухач курсаў пры ЦК УКП(б). У 1952 — жніўні 1953 года — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б, у жніўні 1953—1962 — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1961 годзе міністр нарыхтовак БССР, у 1962—1968 — намеснік старшыні Савета міністраў БССР, у 1968—1974 — намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

З 1974 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1980 года — старшынёй Камісіі па справах былых партызан і актывістаў падполля ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.

З 18 лютага 1949 да 4 лютага 1976 года член ЦК КП(б)Б, у 1955—1960 — член Бюро ЦК КП(б)Б. З 6 лютага 1976 года — член Рэвізійнай камісіі КПБ.

У 1980 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.

  • І. Ф. Клімаў, М. Е. Гракаў. Партызаны Віленшчыны. — 2-е выд.. — Мн.: Беларусь, 1970.
  • І. Ф. Клімаў. Далёкае і блізкае. — 1987.
  1. Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. — Мн.: Беларусь, 1994. — С. 100. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0047-8.