Іван Фёдаравіч Якушаў
Выгляд
| Іван Фёдаравіч Якушаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
20 лютага 1924 (101 год) в. Драгунск, Рагачоўскі раён |
||||||
| Партыя | КПБ | ||||||
| Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут, завочная ВПШ | ||||||
| Прафесія | партыйны дзеяч | ||||||
| Гады службы | 1941—1944 | ||||||
| Камандаваў | аддзяленнем | ||||||
| Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
| Узнагароды |
|
||||||
Іван Фёдаравіч Якушаў (20 лютага 1924, в. Драгунск, Рагачоўскі раён) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У гады Вялікай Айчыннай вайны на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір аддзялення. З 1944 на педагагічнай і савецкай працы ў Гомельскай вобласці. У 1952 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Член КПСС з 1950 года. З 1960 1-ы сакратар Тураўскага РК КПБ, з 1963 загадчык аддзеламі, з 1970 сакратар Гомельскага абкама КПБ[1].
У 1971 годзе скончыў завочную ВПШ пры ЦК КПСС. З кастрычніка 1972 года загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1976. Кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ з 1976, член Бюро ЦК КПБ з сакавіка 1977[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1973 года[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Сакратары Гомельскага абкама КПБ