Іван Цыбулка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Цыбулка
Іван Цыбулка
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Iwan Waclaw Cibulka
Дата нараджэння 5 снежня 1880(1880-12-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1943(1943-09-03)[2][3] (62 гады)
Месца смерці
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, музыкант
Інструменты віяланчэль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Цыбу́лка (чэшск.: Iwan Waclaw Cibulka), 5 снежня 1880, Прага — 5 верасня 1943, Сафія) — чэшскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог. Правёў большую частку свайго жыцця ў Балгарыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Цыбулка нарадзіўся ў 1880 годзе ў Празе. У 10 гадоў пачаў браць урокі віяланчэлі. Ён быў адным з першых прафесійных чэшскіх віяланчэлістаў.

Ва ўзросце 20 гадоў пераехаў у Балгарыю, у 1900 годзе, дзе пачаў сваю музычную кар'еру ў аркестры гвардыі, а затым атрымаў месца першага віяланчэліста ў аркестры Нацыянальнай оперы горада Сафія. Рэпертуар музыканта быў разнастайны, складаўся з твораў для віяланчэлі Антаніна Дворжака, Іозефа Гайдна, Каміля Сен-Санса і іншых кампазітараў. У 1901 годзе ён заснаваў адзін з першых струнных квартэтаў у Балгарыі, у які ўваходзілі Іосіф Шварцэр, Фр. Ханель і Клінгер. Гэты квартэт праіснаваў два гады, але паспеў зарэкамендаваць сябе, як адну з асноўных крыніц культурных падзей у Балгарыі.

У 1908 годзе Іван Цыбулка стаў адным з заснавальнікаў таварыства «Балгарскае Опернае сяброўства» (цяпер Нацыянальны тэатр оперы і балета), у 1924 годзе — і Балгарскай Нацыянальнай філармоніі (цяпер Сафійскі філарманічны аркестр), а пазней і яго старшыня. 18 кастрычніка 1908 года адбыўся першы спектакль таварыства «Балгарска Оперна сяброўства»: былі выкананы ўрыўкі з опер «Фаўст» Шарля Гуно і «Трубадур» Джузэпэ Вердзі, дырыжыраваў Генрых Візнер. У 19071934 гадах працаваў музычным педагогам, як у прыватных музычных вучылішчах у Сафіі, так і ў дзяржаўных. Таксама выкладаў урокі музыкі ў Дзяржаўнай Акадэміі музыкі, дзе ў 1925 годзе стаў прафесарам, а ў 1933-1934 навучальных гадах выконваў абавязкі дырэктара. Сярод яго вучняў — шэраг прафесійных музыкантаў, у тым ліку Весялін Вапарджыыў, Кірыл Вапарджыеў, Ангел Барысаў, Канстанцін Кугійскі і многія іншыя.

У 1921 годзе Іван Цыбулка скончыў Лейпцыгскую вышэйшую школу музыкі і тэатра імя Фелікса Мендэльсона, Германія. У тым жа годзе ён ажаніўся са спявачкай і педагогам па вакалу Марэ Марынавай, пасля 15-гадовага чакання ад Ватыкану дазволу на ўступленне ў шлюб у Праваслаўнай царкве. У 1927 годзе нарадзіўся іх сын, Кірыл Цыбулка — у наступным вядомы балгарскі кампазітар, аўтар музыкі шматлікіх мастацкіх фільмаў.

Іван Цыбулка — аўтар твораў для камернага аркестра, сольных п'ес для віяланчэлі, маршаў для сімфанічнага аркестра. За свой ​​творчы ўклад у развіццё мастацтва Балгарыі Іван Цыбулка атрымаў шматлікія ўзнагароды. Памёр 5 верасня 1943 года ў Сафіі.

Зноскі

  1. Ivan Cibulka // Český hudební slovník osob a institucí
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  3. а б в Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]