Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў
руск.: Иван Терентьевич Клеймёнов
Kleimenov.jpg
Дата нараджэння 30 сакавіка (11 красавіка) 1899
Месца нараджэння сяло Старая Сурава Усманскага павета Тамбоўскай губерні
Дата смерці 10 студзеня 1938(1938-01-10) (38 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці ваенны інжынер, інжынер
Месца працы
Альма-матар Ваенна-паветраная акадэмія імя М. Я. Жукоўскага
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Commons-logo.svg Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на Вікісховішчы

Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў (1 (13) красавіка 189810 студзеня 1938)[1] — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па распрацоўцы ракетнай тэхнікі ў СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1991, пасмяротна).

І. Ц. Кляймёнаў нарадзіўся ў сяле Старая Сурава Усманскага павета Тамбоўскай губерні (сучасны Усманскі раён Ліпецкая вобласць, Расія). У 1918 годзе скончыў земска-гарадскую гімназію ў Маршанску. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. У пачатку 1921 года І. Ц. Кляймёнаў паступіў на вучобу ў 1-ы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў в 1923 годзе быў пераведзены на інжынерны факультэт Акадэміі Паветранага Флоту імя М. Я. Жукоўскага, якую скончыў у 1928 годзе. З 1932 г. кіраваў газадынамічнай лабараторыяй, у 1933—1937 гг. рэактыўным НДІ. Пад кіраўніцтвам І. Ц. Кляймёнава распрацоўваліся рэактыўныя снарады М-8 і М-13 (РС-82 і РС-132)[2] для пускавых установак БМ-13 "Кацюша" і авіяцыйныя пускавыя ўстаноўкі.

2 лістапада 1937 г. І. Ц. Кляймёнаў быў арыштаваны органамі НКУС Масквы. 10 студзеня 1938 г. быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.

І. Ц. Кляймёнаў цалкам рэабілітаваны на пасяджэнні Вярхоўнага суда СССР 11 ліпеня 1955 г.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1991 г. Кляймёнаву Івану Цярэнцьевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем І. Ц. Кляймёнава названы кратар на адваротным боку Месяца.

Зноскі

  1. Дата нараджэння па Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1). і Клеймёнов Иван Терентьевич(руск.)  // Вялікая савецкая энцыклапедыя
  2. Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны» (руск.)