Іван Эіке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Эіке
Нарадзіўся 31 сакавіка 1996(1996-03-31)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Камеруна Камерун
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Сцяг Камеруна Эдынг Спорт
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.

Іван Эіке[2] (нар. 31 сакавіка 1996) — камерунскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у Камеруне за клуб «Эдынг Спорт». У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» з Наваполацка[3]. У выніку прагляду застаўся ў камандзе, дзе стаў выступаць за дубль. Улетку 2017 года з-за зыходу значнай колькасці ігракоў з «Нафтана» далучыўся да асноўнага складу. 20 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2). Усяго ў сезоне 2017 згуляў у 6 матчах у Вышэйшай лізе. Па заканчэнні сезону 2017 пакінуў наваполацкі клуб.

Зноскі

  1. Uwan Yuike // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сустракаюцца таксама напісанні Іван Юіке, Уван Юіке
  3. Камерунский защитник Эйике и Шкурко прибыли на просмотр в «Нафтан», Билала и еще 4 игрока покинули расположение клуба