Іван Юр’евіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Юр'евіч
ст.-рус.: Иванъ Гюргевич
Znak Rurik for templates.png
Знак Рурыкавічаў.
XVIII[1]князь тураўскі
згадваецца: 1167 — 1170
Папярэднік: Святаполк Юр'евіч (верагодна)
Пераемнік: Глеб Юр'евіч (верагодна)
Наследнік: Андрэй Іванавіч (верагодна)
 
Дзейнасць: удзел у вяртанні кіеўскага стальца Мсціславу Ізяславічу (1170)
Веравызнанне: Праваслаўны крыж праваслаўе
Нараджэнне: 1100-я
Смерць: пасля 1170
Род: Рурыкавічы Ізяславічы Тураўскія — галіна Рурыкавічаў
Бацька: Рурыкавічы Юрый Яраславіч
Маці: Рурыкавічы Ганна Усеваладаўна, дачка князя гарадзенскага Усевалада
Жонка: імя невядома
Дзеці: Андрэй (верагодна)
 
Ваенная служба
Гады службы: зг.: 1167 (1168), 1170
Прыналежнасць: Тураўская зямля
Званне: князь
Камандаваў: тураўскае войска
Бітвы: паходы на полаўцаў

Іван Юр'евіч (ст.-рус. Иванъ Гюргевич, зг. у 1167 — 1170) — князь тураўскага роду Ізяславічаў (галіна Рурыкавічаў). Сын князя тураўскага Юрыя Яраславіча і яго жонкі Ганны, дачкі князя гарадзенскага Усевалада.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Іван належыць да 10 пакалення Рурыкавічаў і чацвёртага пакалення Ізяславічаў Тураўскіх: з'яўляецца ўнукам князя уладзіміра-валынскага Яраслава Святополчыча (які змагаўся за тураўскі сталец як сваю спадчыну, але загінуў у супрацьстаянні з вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам), і праўнукам вялікага князя кіеўскага і князя тураўскага Святаполка Ізяславіча.

Дзед Івана па маці — Усевалад — паходзіў з уладзіміра-валынскіх альбо чарнігаўскіх Рурыкавічаў: па розных меркаваннях, ён быў сынам князя берасцейскага Яраслава Яраполчыча, князя валынскага Давыда Ігаравіча ці князя чарнігаўскага Давыда Святаславіча.

Месца і час княжання[правіць | правіць зыходнік]

Іван адносіцца да першага пакалення тураўскіх князёў, якія правілі пасля падзелу Тураўскага княства на ўдзельныя княствы — Тураўскае, Пінскае і Дубровіцкае. Падзел адбыўся паміж 1167 і 1174 гадамі.

Сярод пяці сыноў Юрыя Яраславіча ў летапісных паведамленнях трое згадваюцца як «Тураўскі», «з Турава»: Святаполк, Іван і Глеб. Іван з'яўляецца ў летапісах другім па часе пасля Святаполка: Святаполк згаданы як «Тураўскі» ў 1162 г. (яшчэ пры жыцці бацькі і да падзелу на ўдзелы), Іван «з Турава» — у 1167 (1168) і 1170.

Згадка ў летапісах «Гюргевіч Іван з Турава» дае падставу меркаваць, што Іван княжыў непасрэдна ва ўдзельным Тураўскім княстве. Аднак вядома, што Святаполк памёр у 1190 г. Пры гэтым у 1183 г. Глеб названы як князь дубровіцкі, а князем пінскім названы ячшэ адзін сын Юрыя Яраславіча — Яраслаў[2]. Таму парадак княжання Святаполка, Івана і Глеба ў Тураве вызначаецца як верагодны.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Ва Уваскрасенскім летапісе Іван згадваецца пад 1167, у Густынскім — пад 1168 годам. Разам з іншымі князямі Русі выступіў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі з Візантыі:

«…И потом по мале посла Мьстислав по братью свою, и съвкупишася вся братья у него Киеве: Ярослав из Лучьска, Володимир Андреевич из Дорогобужа, Рюрик из Вручего, Давыд из Вышегорода, а Гюргевич Иван из Турова.»

У 1170 зноў удзельнічаў у паходзе на полаўцаў[2].

Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1170 дапамагаў князю Мсціславу Ізяславічу вернуць кіеўскі пасад, з якога той быў выгнаны па загадзе вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Юр'евіча (Багалюбскага)[3].

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Минск, 2004. — С. 175. ISBN 985-08-0615-X.
  2. 2,0 2,1 Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — С. 166—167.
  3. Іоў, А. Іван Юр'евіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. ГімназііКадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 464. — ISBN 985-11-0041-2.


Папярэднік:
Святаполк III Юр'евіч (верагодна)
Князь тураўскі
зг.: 11671170
Пераемнік:
Глеб Юр'евіч (верагодна)