Іван Ягоравіч Староў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Ягоравіч Староў
руск.: Иван Егорович Старов
Ivan Starov.jpg
Партрэт працы С. С. Шчукіна(руск.) бел.
Дата нараджэння: 12 (23) лютага 1745
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 (17) красавіка 1808 (63 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Расійская імперыя
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбургская губерня, Херсон, Екацярынаслаў
Архітэктурны стыль: класіцызм
Найважнейшыя пабудовы: Таўрыйскі палац (1783 - 1789),
Траецкі сабор(руск.) бел. (1779 - 1791)
Князь-Уладзімірскі сабор(руск.) бел. (1783 - 1789)
Commons-logo.svg Іван Ягоравіч Староў на Вікісховішчы
Таўрыйскі палац і сад у 1914 годзе.

Іва́н Яго́равіч Старо́ў (12 (23) лютага 1745, Санкт-Пецярбург — 5 (17) красавіка 1808, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў т. зв. рускага класіцызму, акадэмік (з 1769), прафесар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1785).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве (па іншым крыніцам — у Пецярбургу) у сям'і дыякана. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе для дзяцей духоўнага стану.

У 1755 годзе быў прыняты ў выхаванцы гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, праз год як адоранае дзіця пераведзены з яе ў гімназію пры Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук і ў 1758 годзе паступіў у вучні акадэміі мастацтваў да А. П. Какорынава(руск.) бел. і Ж.-Б. Вален-Дэламота. Скончыўшы ў ёй курс, з 1762 па 1768 падарожнічаў за мяжой у якасці пенсіянера Акадэміі мастацтваў(руск.) бел..

Заканчэнне навучання ў Акадэміі таксама давала права на стан дваранства.

Стажыроўка за мяжой[правіць | правіць зыходнік]

У 1762 годзе Староў адбыў у Парыж. Тэрмінам камандзіроўкі было тры гады. У Парыжы ён вучыўся ў Ш. Дэ Ваі(руск.) бел.. І. Старову пашанцавала з тэрмінам стажыроўкі, якая цягнулася не тры, а шэсць гадоў, з якіх пяць гадоў ён правёў у Парыжы і адзін год у Рыме.

Ш. Дэ Ваі(руск.) бел. (1730—1798) мала паспеў выбудаваць праз канкурэнцыю і скарачэнне будаўніцтва ў Францыі. Але салон у Палацца Спінола(фр.) бел. ў Генуі, замак-палац ландграфа Гесэн-Касельскага(руск.) бел., павільён навук і мастацтваў для імператрыцы Кацярыны II (праект) стварылі яму аўтарытэт у Парыжы і Заходняй Еўропе. Лепшымі будынкамі архітэктара стануць замак-палац Манмусар(фр.) бел. (каля Дыжона) і тэатр «Адэон» у Парыжы. Ваі таксама стварыў план забудовы новага французскага порту ў Пор-Вандр(укр.) бел.. Горадабудаўнічыя навыкі, атрыманыя ў Шарля дэ Ваі, Іван Староў выкарыстоўвае пры ўласным праектаванні расійскіх правінцыйных гарадоў, сярод якіх Екацярынаслаў, Нікалаеў, Пскоў, Нарва, Варонеж, Вялікі Усцюг, Багародзіцк і інш.

Вяртанне на радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Па вяртанні ў Санкт-Пецярбург за праект будынка для кадэцкага шляхецкага корпуса быў прызнаны ў 1769 годзе акадэмікам, у наступным годзе заняў у акадэміі пасаду ад'юнкт-прафесара, з якой у 1770 годзе павышаны ў прафесары і ў 1794 годзе — у ад'юнкт-рэктары. У 1772—1774 гадах — галоўны архітэктар «Камісіі аб каменным будаванні Санкт-Пецярбурга і Масквы(руск.) бел.».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшыя з яго збудаванняў:

Санкт-Пецярбург і наваколлі:

Тульская вобласць:

Украіна:

Беларусь

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар І. Я. Старова названая вуліца ў Нікалаеве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Старов Иван Егорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 163. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]