Іван Ягоравіч Шаўроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Ягоравіч Шаўроў
Дата нараджэння 14 (27) сакавіка 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1992(1992-04-29) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне генерал арміі
Камандаваў Ленінградская вайсковая акруга і Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль «За адвагу» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» ордэн Чырвонага Сцяга Badge "25 Years of Victory in the Great Patriotic War"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ягоравіч Шаўроў (нар. 27 сакавіка 1916, в. Шабуні, Віцебская губерня — 25 красавіка 1992, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944). Выбіраўся членам ЦК КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Бабініцкай сярэдняй школе. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі (1941), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1948), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба (1968). У Чырвонай Арміі з 1935 г.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах, начальнік штаба танкавага батальёна, намеснік начальніка і начальнік штаба брыгады, начальнік аддзела штаба ўпраўлення камандуючага бранятанкавых і механізаваных войск фронту і танкавай арміі, начальнік штаба корпуса. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Прыбалтыкі.

Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі. З 1963 года — першы намеснік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1973 года — начальнік Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Доўгі час працаваў у апараце Галоўнакамандуючага Аб’яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васильев, В. Генерал из народа / В. Васильев // Советская Белоруссия. — 2010. — 4 марта. — С. II.
  • Дарожны, С. Генерал Арміі / С. Дарожны // Ленінская праўда (Віцебск). — 1980. — 3 ліп. — С. 2.
  • Шаўроў Іван Ягоравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 699.