Іван Якаўлевіч Навуменка
Iван Якаўлевіч Навуменка | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
28 сакавіка 1985 — 15 мая 1990 | |||
Папярэднік | Іван Пятровіч Шамякін | ||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Дземянцей | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук | ||
Дзейнасць | пісьменнік, літаратуразнавец | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 16 лютага 1925[1] | ||
Смерць | 17 снежня 2006 (81 год) | ||
Пахаванне | |||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||

Іван Якаўлевіч Навуменка (16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 17 снежня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 16 лютага 1925 года у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раена Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Са студзеня 1942 удзельнік камсамольскага падполля, пасля — партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снежні 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снеж. 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 — рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры БДУ (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—58 гг.), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973—82 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—90 гг.). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1957).
Памёр 17 снежня 2006 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 т. (1981—84).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Зноскі
- ↑ Науменко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Якаўлевіч Навуменка у базе дадзеных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Выстава «Да 90-годдзя са дня народзінаў акадземіка І. Я. Навуменка, пісьменніка і літаратуразнаўца» на сайце ЦНБ НАН Беларусі
- Буклет да 90-годдзя з творамі І. Я. Навуменка на сайце ЦНБ НАН Беларусі
![]() |
Іван Якаўлевіч Навуменка на Вікісховішчы |
---|
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Дактары філалагічных навук
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Васілевічах
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Асобы
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Філолагі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Народныя пісьменнікі Беларусі